БРУКВЭННІК зб. м. Націна, цяўнік бручкі. Бруквэннік пообрэзай. Хатынічы Ганц.
БРУКОВІЕНЕ зб. н. Тое ж, што і бруквэннік. Бруковіене коровы добрэ ідят. Курашэва Чыж.
БРУКОВІСКО н. Поле, дзе расла бручка. На бруковіску пшэніцу посіею. Курашэва Чыж.
БРУКОВЫЯ мн. Тое ж, што і брукавізна. Бруковыя былі без зямлі, хадзілі служылі. Семежава Кап.
БРУКШТ выкл. Брык. Ён брукшт — і памёр. Малькуны Ігн.; параўн. літ. brūkšt 'тж'.
БРУЛТАЧКА гл. БРУНТАЧКА
БРУНДЖЫ, БРУНДЫ мн. Ворчык. Жодзішкі Смарг.; гл. бронкт, бронкта.
БРУНДУЛ, БРУНДУЛЬ м. Тое ж, што і брандук. Ужэ ў арэху брундул ёсць — ноч даўжэйшая. Малькуны Ігн. У арэху брундуль. Чычалі Швянч.; параўн. літ. дыял. brùndulas, літар. brándulas 'тж'.
БРУНДЫ гл. БРУНДЖЫ
БРУНДЭСЬ м. зневаж. Неахайны чалавек, бруднюха. Во, які брундэсь! Азяраны Раг.; параўн. польск. brudas 'тж'.
БРУНКТ гл. БРОНКТ
БРУНКТА, БРУНТА ж. і н. 1. Тое ж, што і бронкт. Брункта доўгая, на ёй кручок і чэпяць да плуга. Ракаўскія Швянч.; Малькуны Ігн., Відаўцішкі Вільн. Да дышля прыкрапляўся орчык, орчык па-польску, а па-простаму — брункта. Грыкені Вільн. Раней брунта было разная. Крэва Смарг. 2. Тое ж, што і брондік. Брункту ўшыў. Грыкені Вільн.
БРУНКТАЙ м. Тое ж, што і бронкт. Брунктай у плузе. Чычалі Швянч.
БРУНКЦІК гл. БРОНЦІК
БРУНТ м. Тое ж, што і бронцік. Калісь замест гузікаў прышывалі брунты. Бакшты Іўеў.
БРУНТА гл. БРУНКТА
БРУНТАЧКА, БРУЛТАЧКА ж. Тое ж, што і бронцік. Брунтачкі доўгянькія дзеравяныя былі, у кажук прышывалі. Магуны Паст. Брултачка — гэта гузік з дрэва. Чычалі Швянч.; гл. брункта 2.
БРУНТОК, БРУНТОЧАК м. Тое ж, што і бронцік. Нарабілі брунткоў і ўшывалі мушчынам у штаны. Ёдлавічы Брасл. Брунточкі прышывалі да фрэнча. Скрудалена Даўг. Даўней брунточкі рабілі з дзерава. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. branktẽlis 'тж'.
БРУНХТАЧКА ж. Калодачка ў верхнім камені жорнаў, куды ўстаўляецца млён. Брунхтачка ў жорнах, у верхнім камні. Грыкені Вільн.
БРУНЦІК гл. БРОНЦІК
БРУНЭЛЬКІ гл. БУРНЭЛЬКА
73 👁