Саланое Віл. Боўтаюцца ў вадзе. Дакудава Лід. Пачалі боўтацца, плюхацца. Беражное Стол.
БОЎТАЦЬ незак. 1. Размешваць, узбоўтваць. Ня боўтай малака! Вецярэвічы Пух. 2. Паласкаць, мыць. Палешукі боўтаюць у раке плаццproperties цэлы гот. Ісерна Слуц.
БОЎТАЧ, БОЎТЫШ м. 1. Тое ж, што і балтак, боўт 1. Ёсць боўтач рыбу заганяць. Бакшты Іўеў. Боўтыш суе ў берагі і ганяе рыбу боўтышом. Рудня Астравітая Чэрв. 2. перан. Тое ж, што і боўт 2. Ты дурны боўтач! Бакшты Іўеў.
БОЎТКА, БОЛТКА ж. Тое ж, што і балтак, боўт 1. Пары рыбу боўткай! Лісна В.-Дзв. Болтка — жардзіна з булавой на канцы, якою заганяюць рыбу ў сетку. Лайпушкі Ігн. Болтку вазьмі, як пойдзіш на рыбу. Скрудалена Даўг.
БОЎТУШКА ж. Рыбалоўная снасць. Боўтушкі плетуць з лозы, уніз вузка, а ўверху шырэй і шырэй. Малыя Аўцюкі Калінк.
БОХАН, БОХОН м. 1. Вялікая баханка хлеба. Пухкі высокенькі бохан хлеба. Масілавічы Сл. Калісьці маладусе як дадуць бохан, калі ласка, нехай прэ. Грыкені Вільн. Баханоў насадзілі ў печ. Магуны Паст. Ні галодны, цэлы бохан хлеба мае. Номікі Бабіц. Вылікого бохона хліба взяв на дорогу. Сіманавічы Драг. 2. Скрутак нутранога сала. Маю бохан садла. Спашывалі садла ў такі бохан. Новыя Мацалі Варэн. 3. пры параўн. Вялікая баханка. У каня персі, як баханэ. Вялікія Баяры Шчуч.
БОХАЎКА ж. 1. Тоўстая калода. Калода — бохаўка. Кадушку таксама называлі бохаўкай. Саланое Віл. 2. пры параўн. Наелася, што бохаўка. Баба тоўстая, што бохаўка. Саланое Віл.
БОХАЦЬ незак. Плёхаць. Бохая конь па гразі. Вецярэвічы Пух.
БОХОН гл. БОХАН
БОЧКА ж. 1. Кадушка. Бочка з дзерава зроблена. Судэрва Вільн. 2. Мера вагі бульбы. Даўней мералі бульбу бочкамі. Гемзы Шальч. Бочка — восім асьмін, дваццаць чатыры пуды. Лапічы Асіп.
БОЯСКА прысл. Боязна. Бояска ў лесі. Лапічы Асіп., Малыя Аўцюкі Калінк.
БОЯЦІСА, БОЯТІСЕ гл. БАЯЦЦА
БРАВЫ прым. Адважны, смелы. Я ў сваёй хаце бравая. Ністанішкі Смарг.
БРАГА ж. Адходы ад вытворчасці спірту, гарэлкі. А ўвечары брагу кароўцы даемо, сусед з завода сабе і нам прывозіць. Хатынічы Ганц.
БРАДЗІЦЬ, БРОДІТІ незак. 1. Лавіць рыбу. Пашоў брадзіць рыбу, а п'яўкі паўпіваліся ў сцёгны. Пашлі рыбу брадзіць, вуньдзіка рыбу бродзюць. Саланое Віл. Мы бродзім за
79 👁