рыбай. Мсцібава Ваўк. 2. Хадзіць. Як балота касілі, na вадзе брадзілі. Бродзіць na вадзе байбас. Ахрэмаўды Брасл. Ен бродзіць na жыту. Ахрэмаўцы Брасл. Дзе ты брадзіла? Рудня Астравітая Чэрв. Нехта брадзіў, сляды знаць. Мярэцкія Глыб. 3. Адмерваць слядамі. Як лён рвалі, то каждай бабя брадзілі граніцы. Стральцы Гродз. Я к дзялілі на дзялкі лён, мы брадзілі c калком. Міратычы Карэл. Як зайіедэш на лонку, то впэруч трэба бродіті, a послі косіті. Курашэва Чыж. 4. Часта паказвацца i заходзіць за хмары (пра сонца). Сонца бродзіць — на дошч заносіцца. Жылі Іўеў. Хмурна, сонца бродзіць — мусіць, дожджык будзя. Бакшты Іўеў. БРАДЗЯ'ЖНЫ прым. Збродлівы. Брадзяжны кот, за ім нічога не паставіш — муся збан перавярнуць. Гемзы Шальч. БРАДЗЯНО'К м. рыб. памянш. да б р о д з е н ь. Малы брадзянок ёсь. Дуброўкі Брасл. БРАДЗЯ'ЦЦА незак. Бадзяцца, пераязджаць з месца на месца. Брадзялася па свету дачка. Белічаны Бярэз. БРАДО'К м. памянш. да б p о д I, 1. E мелкі i глыбокі брадок, браткі гразныя, na чэраво карова грузляе, вада i гразь, а трава не расце. Дзяніскавічы Ганц. Брадок перабрыдалі. Альхоўка Навагр. БРАЖДЖЭ'ЛЬ м. бат. Бружмель. Дрэва такое бражджэль, як вішні вышыні, цвіце дробненька, беленька, a тады чырвоныя бубачкі — усё дрэўка ўвосень чырвонае, пасаджана дзеля красы. Гемзы Шальч. Бражджэль да агрэста надобны, кветкі розавенькія, як завушнічкі. Крэва Смарг. Бражджэль— такоя дзерава расцець, красныя на ім ягаткі, яго на цэўкі рэзалі. Мая бульба сухая, як бражджэль. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. brazdeti шастаць'. БРАЖДЖЭ'ЦЬ незак. Бразгатадь. Што там такое бражджыць, мо мышы зашарматалі. Скрудалена Даўг. Ня трэба бражджэць! Няможна спаць — бражджыць бляха. Ракаўскія ПІвянч. Гарох высах — аж бражджыць. Малькуны Ігн. Бразгуны бражджаць. Чычалі Швянч. Бражджыць кацёл пабіты. Ахрэмаўцы Брасл. Бражджыць акно. Рыбчына Віл. Вецер бражджыць. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. brazdeti стукаць, грукатаць, шастадь'. БРА'ЖКА ж. неадабр. Благая кампанія. Як прыстаў до тое бражкі, то стае кепскім хлопцем. Курашэва Чыж. БРАЗГАНУ'ЦЬ зак. перан. экспр. Згуляць у карты. Давайце бразганем у тысячу! Номікі Бабіц. БРА'ЗГАЦЬ незак. 1. Бразгатаць чым.-н. металічным. Бразгаіць ключамі. Вецір бразгаіць бляхай. Лісна В.-Дзв. Hi бразгай лышкай аб міску! Бразгаю касою — не ўкашу. Саланое Віл. 2. Грукаць, стукаць. Будзе бразгаць у акно. Галоўні Воран. Кто там бразгаіць за акном? Малькуны Ігн. Мышкі
Дадатковыя словы
брадзяцца, бражка, бразгануць
6 👁