БСУСАЯ ЯЕ'ШНЯ ж. кулін. Яечшг: Калі цалкам наб'еш яец, то босая яешня. Пасека Ст.-Дар. БСУСЕНЬКІ прым. памяти, да б о с ы. Хадачке [від абутку] — гэта харашо, а так босенькі. Швэды Вільн. Зусім босенькі бегаіць. Дварчаны Паст. БОСО'НОЧ прысл. Басанож. Обутісе бэз онучок чы скарпэтуов — босоноч. Наложи босоноч чосанкі i выйді зобач, чого собака брэшэ. Курашэва Чыж. БО'СЫ прым. Неабуты. Босы ходзіць. Рыбчына Віл. Боса пойдзіш? Жылі Іўеў. Ты некалі i сама хадзіла боса, а сяганя i курица абуваная. Альхоўка Навагр. Калісь босыя хадзілі. Ністанішкі Смарг. Да касцёлы ішлі босыя, а потым абуваліся — так было дауней. Старыя Трокі Трак. Калісь босы ідзеш да мястэчка, а на плячох боты нясеш. Мсцібава Ваўк. Ияма як прайсці босаму. Вялікія Нястанавічы Лаг. Раса, раса, а я молада — боса. Ухвала Круп. БОСЯ'К I м. 1. Бядняк. Богатыя біедных босякамі звут. Курашэва Чыж. 2. Нядбайны, негаспадарлівы чалавек. Некий босяк був той пан, бо цілого маёнтка прогойшыв. Тылько грошэй ёму досталось, алэ босяк босяком, той бідно жив. Сіманавічы Драг. БОСЯ'К II гл. БУСА'К БО'СЯНЬКАЙ прым. у знач. прысл. Басанож. Яна босянькай ходзіць. Старыя Трокі Трак. БОТ м. Бот скураны i гумовы. Абуў боты. Грыкені Вільн., Чычалі Швянч. Нашу боты. Рыбчына Віл. Нарабіў ты многа, нават бота не заклеіш. Сапоцкіна Гродз. Выръбатъваль кожу i шылі мужскія боты, жэнскія чаравікі. Навікі Лудз. БО'ТКІ толькі мн. Ігліца хваёвых дрэў. Боткі асыпаюцца з хвайны, з еліны. Іх зграбаюць i падсцілаюць жывёлу. Боткаў принёс падаслаць у хляве. I на дрэве зялёныя боткі. Каўняны Гродз. Боткі на галэнзі хвойкі. Воўкуш Ліпск. БО'УДЗІЛА м. i ж. зневаж. Неразумны, дурны чалавек. Боўдзіла ты! Старыя Трокі Трак. Боўдзіла ты, неразумная! Вецярэвічы Пух. Вось дык боўдзіла! Дварчаны Паст. БОУТ, БОЛТ, БОВТ м. 1. Тое ж, што i б а л т а к. Рыбу заганяюць у сетку боўтам. Мсцібава Ваўк. Ловяць рыбу двоя i троя, адзін боўтам заганяя рыбу ў сетку. Малахоўцы Бар. Болт — длінны крук з булдавой. Мсцібава Ваўк. Болтам заганяюць рыбу. Магуны Паст. Балтом заганяюць рыбу ў сетку. Сапоцкіна Гродз., Быстрыца Астр. Бувтом рэбу гонять, ек ловлять. Радастаў Драг. 2. Тое ж, што i б а л б а т ў н. Боўтам называюць таго, хто многа гаворыць. Малахоўцы Бар. БО'УТАНЫ прым. Перамяшаны, разведзены ў вадкасці. Боўтаную яешню робяць так: яйкі б'юць, малака дабаўляюць, мукі i разбоўтаюць. Рудня Астравітая Чэрв. БО'УТАЦЦА незак. Плёхацца. Боўталіся дзеці ў вадзе
Дадатковыя словы
боудзіла, боутаны, боутацца, бусак, бюць, набеш
6 👁