БОРОДЯВКА гл. БАРОДАЎКА
БОРОДЯШКА ж. Тое ж, што і бародаўка. Азарычы Пін.
БОРОЗНЯ гл. БАРАЗНА
БОРОНА гл. БАРАНА
БОРОЦІСА незак. Басціся. Корова борэцца рогамі. Корова будэ бороціса. Смаляніца Пруж.
БОРСАЦЦА незак. Займацца, вазіцца. Я не хацеў з імі [пчоламі] борсацца. Борсайся з гэтымі білетамі. Мы борсаліся з ею, можа, нядзелю. Сколькі гэты сут борсаўся. Гемзы Шальч.
БОРСАЦЬ незак. Зацягваць аборы ў лапці. Волокі борсалі ў лапці і обувалі. Хатынічы Ганц.
БОРТНІК, БАРТНІК м. Пчаляр. Раней бортнік разводзіў пшчол. Старыя Трокі Трак. Бортнік даглядае пшчолы. Сапоцкіна Гродз. Бортнік займаўса пчалыма. Дзяніскавічы Ганц. Бортнік робіць вулля. Хатынічы Ганц., Жылі Іўеў.; параўн. польск. bartnik 'тж'.
БОРЦЬ, БОРЦЯ, БОРДЗЬ, БАРЦЬ, БАРЦЯ ж. 1. Тоўстае дрэва, пераважна хвоя. Старая борць. Лісна В.-Дзв. Борці апілоўвалі і рабілі кадаўбэ. Парэчча Гродз. Борцямі называлі пчаляры дрэвы тоўстыя. Мсцібава Ваўк. Гэта барця, можа, дзвесця лет стаіць. Лісна В.-Дзв. 2. Дрэва з дуплом. Борці — хвойкі такія пустыя, бутлыя, у іх пташке вяліся. Пацаўшчына Дзятл. Борць — тоўстае дзерава, дуплінатае, пчолы там усяліліся. Глівін Барыс. Борць — сасна з дуплом, дзе пчолы водзяцца. Навасёлкі Свісл. Борці былі ў лясу, да іх на лазівах лазілі лапаць пшчол. Старыя Трокі Трак. Пчаляр спіліў борць — думаў там пчолы, а каліся былі осы. Лісна В.-Дзв. Старая тоўстая сасна з дуплом у сярэдзіне — гэто борць. Малахоўцы Бар. Борця — хвоя, дзе вядуцца пчолы. Кіралі Шчуч. У барці вядуцца пчолы. Старыя Смільгіні Воран. 3. Дупло. Сасонку зрэжуць, а там борць. У борць увайшлі пчолы. Рыбчына Віл. Часам у борці пшчолы бываюць. Сапоцкіна Гродз. Паляцелі пчолы ў борць. Кіралі Шчуч. Борць у сасне. Любішчыцы Івац. Барць у дзераве, якое выпарахнеўшы. Старыя Смільгіні Воран. 4. Штучна зробленае гняздо для пчол. Кагда-то былі борці: выдзяўбуць грубое дзерава — у сасне, у ліпе, крыжык устаўлялі. Дуплянатае дзерава выберуць на борць. Бакшты Іўеў. 5. Вулей, калода. Борць ставілі лавіць пчолы. Рыбчына Віл. Бордзь у калодзе выдаўбаюць. Малыя Аўцюкі Калінк.; параўн. польск. barć 'тж'.
БОРШЧ м. бат. Баршчэўнік. Боршч расцець у гаротчыку. Альхоўка Навагр. Боршч расцець па агародах, дзе яго пасадзіш. Ахрэмаўцы Брасл. Боршч сушаць і суп вараць зімой. Жылі Іўеў.
80 👁