БО'НЬКІ мн. У выразе: Бонькі біць — гультаяваць, марна траціць час. Гарацкія, як прыедуць у дзярэўню, бонькі б'юць на вуліцы. Кураполле Паст. БОП, БОБ, БЫБ м. 1. Боб. Боп i фасоль — асобне. Беняконі Воран. Некалі боп садзілі i гатавалі. Гемзы Шальч. На куццю боп варылі i ўдзень елі — цягаем i ядзём цэлы дзень. Груздава Паст. Боб у агародзе. Навікі Лудз. 2. Фасоля. Поруску розружняють фасоль i боб, a по-нашому тое i тое зовуть быб. Сіманавічы Драг. V Бон зацвіце — хлеп уцячэ. Вецярэвічы Пух. БОР I, БЫР м. 1. Хваёвы лес, які расце на высокім месцы. Бор — дзе сасновы лес высокага места, дзе няма балот. Рыбчына Віл. Бор — высокая меснасць, дзе расце хвойнік. На бары пешчана почва, ягаткі растуць. На бары не будзя альхі — чысто хваёвы лес. Дзяніскавічы Ганц., Рудня Астравітая Чэрв., Пасека Ст.-Дар. Такі бор, сасна расце. Ухвала Круп. Ішлі лугамі, барамі на гору. Альхоўцы Лях. Быр — дэ пысковэ місто. Дзмітравічы Кам. 2. Стары высокі лес. Бор — стары лес. Галоўні Воран. Бор — лес стары, высокі. Талейкі Швянч. Бор — высокі сасновы лес. Вялікія Нястанавічы Лаг. БОР II м. Проса. Буду варыць бор. Малыя Аўцюкі Калінк. БОФАУ м. Парсюк. Бораў быў вясенны. Валынцы В.-Дзв. Выкармілі гэтай грэчкай вялікага борава. Саланай Валож. Абады кушаюць, как барава рэжуць. Скрудалена Даўг. Бърва будуць біць. Пасіене Лудз. БОФАЦЦА незак. Бародда. Борацца пачалі мальцы. Мярэцкія Глыб. БОРДЗЬ гл. БОРЦЬ БОФЗА, БОФЗДА, БОФЗДО прысл. Хутка. Я ўжо борза не магу нахіліцца. Старыя Трокі Трак. Борзда ходзіць — не дагнаць. Нізок Уздз. Ты ідзі борздо, чакаюць цябе. Любішчыцы Івац. Борздо робіць. Тухавічы Лях.; гл. б о р з д ы. БОФЗДЗЕНЬКА, БОФЗДЗЕНЬКО прысл. памянш. Хуценька. Маці пасылае: «Ідзі, прынясі борздзенька!» Крупіца Мін. Борздзенько ідзі рабі! Міратычы Карэл., Дзяніскавічы Ганц. БОФЗДЫ прым. Быстры. Борзды конь. Тухавічы Лях.; параўн. літ. burzdŭs тж'. БОФКІ толькі мн. У выразе: За боркі братісе — брацца за грудкі, модна сварыцда. Так сварылісе, што чуть за боркі нэ браліся. Курашэва Чыж. БОРКОНОТІ прым. Крываногі. Борконога баба мае ногі поотпіераны. Курашэва Чыж. БОРМОТУ'ХА ж. Балбатуха. Такая бормотуха, што як начнэ говорыті, то нэ поймеш. Курашэва Чыж. БОРОДА7 ж. бат. Сівец. На рыціе траву выкосів, шчэ кроху бороды осталосе, але ўжэ косіті нэ буду. Курашэва Чыж
Дадатковыя словы
бюць
4 👁