Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
дзелаў: узарэць дзірван i на бонду пасеіць лён — гэто яго прыбытак. Валынцы В.-Дзв. Бонда — дача ў собственасць. Я сабе на бонду пасеяў. Даў нявесцы гаршчок семя лянога пасеіць на бонду — i яна бярэ ўсё ў собственасць. Даў сыну бонду, сын бонду пасеіў. Кураполле Паст. О Накласці, скласці ў бонду — назапасіць. Хто накапіў сабе грошы, адзежы, казалі: «У бонду наклаў». Грошы ў бонду складалі, пакуль мышы не з'ядуць. А што яго ў бонду клась? У бонду накладжана багаства, яго бонда расцець. Лісна В.-Дзв. Дзелаць, зладзщь бонду — несумленна назапасіць. Ён бонды дзелаіць: у людзей накрадзець — бонду зладзщь сабе ціханька. Валынцы В.-Дзв.; параўн. літ. batida тж'. БО'НДАР гл. БАНДА'Р БО'НДАЧКА, БО'НДОЧКА, БО'НДЭЧКА ж. памянш. 1. Маленькая баханачка хлеба. Бондачка хлеба. Старыя Смільгіні Воран. Спяклі бондачку з астаткаў хлебнага цеста: аскрабеш дзешку i пячэш маленькую булачку, гэта, гаварылі, пастуху бондачка. Быстрыца Астр. Тры бальшыя буханкі, а чацвёртая бондачка — гэта маленькі хлябок. Масішкі Красл. 2. Перапечка, булачка з прэснага цеста. Бондачкі пяклі з мукі. Лайпушкі Ігн. Баба бондачку спякла з жытняе i пшанічнае мукі. Пяклі бондачкі на Пятра. Міратычы Карэл. Бондачкі елі з малаком. Стральцы Шальч. Бондачку сабе спікла з мукі. Валынцы В.-Дзв. Бондачкі на саракі пяклі. Быстрыца Астр. Перад Новым годам дзеўчаты варожаць на люстро, кормяць курэй ноччу, даюць сабакам бондачку, чыю бондачку першу схопіць, тая дзеўка перша замуш выдзя. Вострава Мает. Бондэчкі вальцаваныя. Скрудалена Даўг. 3. Перапечка з бульбы, бульбянка. Бондачкі бульбяныя пяклі. Бакшты Іўеў. 4. Камячок хлебнага цеста, што пакідалі для закваскі ў дзяжы. Бондачка — кавалак цеста ў дзяжы, пакідалі для кіслі. Бакшты Іўеў. 5. Маленькая каўбаска. К калядам кілбасы рабілі i дзяцём бондачкі з гэтага самага мяса. Саланое Віл. Робіць кілбасы i астаецца маленькая кілбаска: «Во, дзеці, вам бондачка». Вялікія Нястанавічы Лаг. Твар кругленькі, як бондачка. Кіралі Шчуч. 6. Жывёла, якую давалі ў пасаг. Возьмы мою дочку, то дам тобі бондочку, i бычка-трытячка, шэй тылушычку.— Чорт тыбэ побыры i с твэю дочкою, І з бычком-трытячком, i с тылушычкаю. Сіманавічы Драг.; гл. бо нда. БОНК м. заал. Авадзень. Бонк укусіў. Паляцкішкі Воран. Бонк моцна кусае. Галоўні Воран.; параўн. польск. bqk 'сляпень/ БО'НКА ж. Тое ж, што i б о н к. Бонка на коні нападав, каровы гілююць. Вялікія Баяры Шчуч. Бонка моцна кусае. Капцёўка Гродз., Мсцібава Ваўк. БОНЦЬ злуч. Абы. Гэта бонць на каго так скажаш. Парэчча Гродз.; параўн. польск. bqdź 'або
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бандар, бондар, бондочка, бондэчка, зядуць, сляпеньі
6 👁
 ◀  / 513  ▶