Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
бонды так пяклі: натрэ картошкі, усыпле грачышнай мукі, маку намеле — i бонда. Галубы Мает. 5. Здобнае печыва з мукі, перапечка. Бонды пяклі з мукі i з макам. Бакшты Іўеў. Банды пяклі з мукі. Навасёлкі Свісл. Калісь, як зацірку мама зарыла, цвета робіць, то дзецям бонды пякла: дабавіць соды i кіслага малака, цвета цягнецца i пякла бонды. Мсцібава Ваўк. Як робіш зацірку, i злепіш бонду. Вострава Мает., Сапоцкіна Гродз. Бонды i праснякі — адно i тое ж. Натруць канапель, маку i аш бруха баліць, як наясіся бонды. Паляцкішкі Воран. Бонда — праснак для дзяцей. Масілавічы Сл. 6. Піражкі з рознай сумесі, з дамешкай травы. Пасля вайны пяклі бонды с крапівы, усе елі, да не хватала крапівы. Бакшты Іўеў. 7. абрад. Пірог для памінальнага стала. Як хто памрэ — пякуць тры бонды з простай пшанічнай мукі. Малахоўцы Бар. На памінках бонду пяклі, кап не кісла была, з мукі размяшаюцъ i ляпёшкі такія пякуць. Масілавічы Сл. 8. Пірог, які пяклі к святу. На каляды бонды пяклі. Сапоцкіна Гродз. 9. пры параўн. Печані тоўстыя, як бонды. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. banda бохан'. 10. Гасцінец, што давалі калісьці парабку, пастуху. Бонда — падарак гадавы таму, хто служыў i атходзіў: давалі булку хлеба, кумпяк бараніны, свіны акорак — усё гэта ўваходзіла ў бонду. Граўжышкі Ашм. Як атслужыць парабак, яму бонду давалі i на бонду давалі. Бакшты Іўеў. Даўней, як хто чалядніка наймаў, ён работаў да калят, яму плацілі ячменям алъбо жытам i бонду давалі: кусок сала, кумпяка, калбасу. Малькуны 1гн. I пастуху давалі бонды на сёмуху: кілбасу, паўбуханкі хлеба, рубля грошы. Кіралі Шчуч. 11. Маленькае кольца каўбасы. Бонда — маленькая кілбаса, далі дзецям па бондзе. Саланое Віл. 12. Тлушч на лапатках у непакладанага кабана. Як кнюром пабудзя, то нарастаюць бонды на лапатках пярэдніх, нарасце, як булкі, цвёрдыя. Старыя Смільгіні Воран. 13. Скрутак нутранога сала. А сала, што ўнутры, у бонды круцілі. Парэчча Гродз.; параўн. літ. banda 'батрацкі пасеў'. 14. Жывёліна, што даюць у пасаг маладой. Калі маладая карову ў пасах прывядзе, завецца бонда: бонду прывяла, мая бонда. Навасёлкі Свісл. Бывала, увосень маладыя прыходзяць у госці i бацькі даюць бонду; авечку, цялушку. Масілавічы Сл. Батькі бондою подарылі {пасажнай каровай], a посаг — як мнэго дают — i коні, i поле. Азарычы Пін. Посажну корову звалі бонда. Давалі бонду, як замуш ішла дочка. Смаляніца Пруж.; параўн. літ. banda тж'. 15. у стар. Надзел, участак зямлі. Бонда — гэта зямлі кусок, мая часць. Малькуны Ігн. У бацькі была дваццаць адна дзісяціна i шэсць сыноў, дзялілі — i адлічвалася бонда зямлі. Вялікія Нястанавічы Лаг. 16. Засеяны ўчастак для асабістага карыстання. Як пасеяны вучастак, паміма свайго надзела, то гаварылі: «На бонду пасеяў». Ён бонды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 513  ▶