БОМБУ'ОВЭЦЬ м. Самалёт-бамбардзіроўшчык. Бомбуовцюов налетіело, як воронуов. Курашэва Чыж. БО'МКА ж. 1. Toe ж, што i б 6 м а ч к a. Бомка — калоды паднімаць палка такая. Старыя Смільгіні Воран. Бомка ёсць падважываць корч. Бакшты Іўеў. 2. Дэталь рычага. Высякай бомку i закладай у шварначок — дэталь ляда. Бакшты Іўеў. БО'НДА ж. 1. Баханка хлеба. Бонду ці дзве бонды спячэш хлеба, i хватаіць. Ахрэмаўцы Брасл. Бонда хлеба. Ёдлавічы Брасл. Пяклі па чатыры бонды хлеба. Пастуху бонду хлеба давалі, мяса. Жылі Іўеў. Бонда — еялікі бахан хлеба. Старыя Смільгіні Воран., Бакшты Іўеў. Спякла велькія бонды хлеба. Вялікія Баяры Шчуч. Калісьці казалі: «Бонду хлеба спякла». Парэчча Гродз. Бонда—круглая булка хлеба. Чычалі Швянч. Бонду на патэльні спячы, калі няма на абет хлеба. Магуны Паст. 2. Скавароднік з хлеб нага цеста. Бралі з дзежкі цеста i пяклі бонду на прэнткую руку на скаварадзе ці на блясе. Галубы Мает. Адняла цеста с хлеба i спякла бонду. Пацаўшчына Дзятл. Можна было спячы бонды з хлебнага цеста, на іх натыканы дзіркі. Мсцібава Ваўк. Із хлебнага цеста пяклі бонду, групша не была, як на тры пальцы, на лісце пяклі. Кураполле Паст. Даўней пяклі бонды с хлебнай рошчыны, i мама пякла. Вялікія Баяры Шчуч. Бонда — віда тоўстага бліна. Дакудава Лід. 3. Праснак. Бонда пяклася з аржаноя мукі, соды сыпалі, падсалоджаная. Малахоўцы Бар. 4. Печыва з бульбы i мукі з рознымі прыправамі. Бульбу таркуюць, у клінку выціскаюць, бяруць ліст капусты, туды выцісняныя гэтыя бонды, мукі чуць-чуць i ў печ, спякуць, парэжуць на кусочкі i калапнямі запраўляюць. Жодзішкі Смарг. Бонды пяклі з бульбы i дабаўлялі мукі. Бакшты Іўеў. Парылі картошку, клалі соду або з дражджыма i пяклі кругленькую бонду. Дакудава Лід. Сяменя напражом, у ступя натаўчом, потым натаргуям картошкі — i накрывалі слоям i пяклі бонды на капусным лісце на таку ў печы. Старыя Трокі Трак. Наварыць бульбы з лупінамі, таўкачом умеся, ячнай мукі ўсыпя, патаўчэ каноплі i ў бульбу, перамяшая, расплешчая i запякая. Вязынка Маладз. Бонда так пячэцца: у цёртую картофлю насыпле грэцкай мукі нагуста, шчэ дрожжы, ягады, дубовага лісця пасцеля i ў печ сугне. Пацаўшчына Дзятл. Бульбу таркуям i бонды пячом, елі з малаком. Стральцы Шальч. Даўней картошку шаруям, падмяшаям мукі грачышнай, соды ўсыпям i бонды пяклі. Мак малолі, прысалодзіш сахарынаю мак i мачаям бонды. Напякла бондаў грачышных. Кіралі Шчуч. Бонды пяклі часам з картопляў цёртых. Навасёлкі Свісл. Спякла бонду c картошкі i мукі троху дабавіла. Альхоўцы Лях. Бонду пяклі з бульбы, мукі i клалі дрожджы. Бандэ пяклі, напячэш зімой бондаў. Старое Сяло Зэльв. Таркавалі картоплю i грэцку муку сыпалі i пяклі бонды. Каўняны Гродз. Некалі
Дадатковыя словы
бомбуовэць
65 👁