БОНЬКІ мн. У выразе: Бонькі біць — гультаяваць, марна траціць час. Гарацкія, як прыедуць у дзярэўню, бонькі б'юць на вуліцы. Кураполле Паст.
БОП, БОБ, БЫБ м. Боб. Боп і фасоль — асобне. Беняконі Воран. Некалі боп садзілі і гатавалі. Гемзы Шальч. На куццю боп варылі і ўдзень елі — цягаем і ядзём цэлы дзень. Груздава Паст. Боб у агародзе. Навікі Лудз. Фасоля. Порускy розружняють фасоль і боб, а по-нашому тое і тое зовуть быб. Сіманавічы Драг. ∇ Боп зацвіце — хлеп уцячэ. Вецярэвічы Пух.
БОР, БЫР м. Хваёвы лес, які расце на высокім месцы. Бор — дзе сасновы лес высокага места, дзе няма балот. Рыбчына Віл. Бор — высокая меснасць, дзе расце хвойнік. На бары пешчана почва, ягаткі растуць. На бары не будзя альхі — чысто хваёвы лес. Дзяніскавічы Ганц., Рудня Астравітая Чэрв., Пасека Ст.-Дар. Такі бор, сасна расце. Ухвала Круп. Ішлі лугамі, барамі на гору. Альхоўцы Лях. Быр — дэ пыскова місто. Дзмітравічы Кам. Стары высокі лес. Бор — стары лес. Галоўні Воран. Бор — лес стары, высокі. Талейкі Швянч. Бор — высокі сасновы лес. Вялікія Нястанавічы Лаг.
БОР м. Проса. Буду варыць бор. Малыя Аўцюкі Калінк.
БОРАЎ м. Парсюк. Бораў быў вясенны. Валынцы В.-Дзв. Выкармілі гэтай грэчкай вялікага борава. Саланай Валож. Абады кушаюць, как барава рэжуць. Скрудалена Даўг. Бърва будуць біць. Пасіене Лудз.
БОРАЦЦА незак. Бароцца. Борацца пачалі мальцы. Мярэцкія Глыб.
БОРДЗЬ гл. БОРЦЬ
БОРЗА, БОРЗДА, БОРЗДО прысл. Хутка. Я ўжо борза не магу нахіліцца. Старыя Трокі Трак. Борзда ходзіць — не дагнаць. Нізок Уздз. Ты ідзі борздо, чакаюць цябе. Любішчыцы Івац. Борздо робіць. Тухавічы Лях.; гл. борзды.
БОРЗДЗЕНЬКА, БОРЗДЗЕНЬКО прысл. памянш. Хуценька. Маці пасылае: «Ідзі, прынясі борздзенька!» Крупіца Мін. Борздзенько ідзі рабі! Міратычы Карэл., Дзяніскавічы Ганц.
БОРЗДЫ прым. Быстры. Борзды конь. Тухавічы Лях.; параўн. літ. burzdùs 'тж'.
БОРКІ толькі мн. У выразе: За боркі братісе — брацца за грудкі, моцна сварыцца. Так сварылісе, што чуть за боркі нэ браліся. Курашэва Чыж.
БОРКОНОГІ прым. Крываногі. Борконога баба мае ногі поотпіераны. Курашэва Чыж.
БОРМОТУХА ж. Балбатуха. Такая бормотуха, што як начнэ говорыті, то нэ поймеш. Курашэва Чыж.
БОРОДА ж. бат. Сівец. На рыціе траву выкосів, шчэ кроху бороды осталосе, але ўжэ косіті нэ буду. Курашэва Чыж.
73 👁