Старонка 179
/ 513
БАЯВЫ, БОЁВЫ прым. Смелы, шустры. А дачка кончила сем класаў, але была баявая. Цеплень Уздз. То боёва баба, вона тобіе што хоч скажэ. Курашэва Чыж. БАЯДЭРА ж. Пярэстая масць. Баядэра — калі ў каня шарсціна жоўтая і чорная, а сам белы. Бакшты Іўеў. БАЯЗЛІВЫ прым. Нясмелы. Баязлівая дзіця ў мяне. Навасёлкі Свісл. БАЯЗНО прысл. Боязна, страшна. Яго баязно — ён можа напасці. Кіралі Шчуч. Мне баязно. Чычалі Швянч. Баязно жыць у леся. Старыя Смільгіні Воран. У мяне валасэ на галаве сталі, шапку падымаць і аглянуцца баязно! Вялікія Баяры Шчуч. Злосны, баязно да яго ісці. Номікі Бабіц. БАЯК м. бат. Хвоя. Ростэ баяк. Дзмітравічы Кам. БАЯРКА ж. абрад. Дзяўчына са світы маладой. У прыданках едуць: ад маладой — баярка, ад маладога — сваця. Мярэцкія Глыб. Баяркі ў маладой былі. Хадзілі баяркі па вёсцы і прасілі дзевак, кап прышлі на вянок. Магуны Паст. На васэлі ў маладога — швачкі, у маладой — баяркі. Ракаўскія Швянч. БАЯРЫН м. абрад. Хлопец са світы маладога. Баяркі ў маладой былі, а баярын — у маладога. Магуны Паст. БАЯЦЦА, БОЯЦІСА, БОЯТІСЕ незак. Адчуваць страх. Баюсю на двор выходзіць. Валынцы В.-Дзв. Я не баюся туды ісці. Саланое Віл. Баёмся застаўляць. Ахрэмаўцы Брасл. Мы адны баёмся спаць. Старыя Трокі Трак. Баімося ісці. Альхоўцы Лях. Баімосо атходзіць. Каўняны Гродз. Не баімоса. Вострава Маст. Я ўжэ нэ бояцімса. Смаляніца Пруж. ∇ Ня руш нічога — і ня бойся нікога. Ахрэмаўцы Брасл. ◊ Свого тіеня боятісе — быць баязлівым, напалоханым. Курашэва Чыж. БАЯЦЬ незак. Гаварыць, апавядаць, расказваць. Хто ш мне баяў, як ехала з Ашмяны? Граўжышкі Ашм. Як пяеш, то знаеш песню, а як так баеш, то забываеш. Талейкі Швянч. БЕГАМ, ВБІЕГОМ прысл. Бягом, хутка. Нада бехчы бегам. Быстрыца Астр. Я — бегам туды. Жылі Іўеў. Бегам бех. Тухавічы Лях. Побіег вбіегом, зара вэрнэцце. Пужэні коня, нэхай вбіегом пудбіжыт. Курашэва Чыж. БЕГАЦЬ, БІЕГАТІ незак. біял. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў. Карова бегае. Сакаляны Сакол. Карова біегае, трэба до быка довэсті. Курашэва Чыж. БЕГЛЫ прым. Дасведчаны. Беглы чалавек наперат ведая, што будзя. Жылі Іўеў. БЕГУНЫ, БІГУНЫ мн. устар. Драўляныя завесы ў дзвярах. Раней дзверы былі на бегунох — стаўпячок і камянь унізу, а ўвярху — лапа выхілена, кап верх дзвярэй дзяржаўся. Старыя Смільгіні Воран. 2. Падстаўка ў выглядзе загнутых палазоў, на якія апіраюцца ножкі дзіцячага ложка. Ма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 513