Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
луой, луожэчко на бігунах купів. Курашэва Чыж.; гл. б яБЕТЦІ, БЕГЧ, БЕ'ХЦІ, БЕ'ХЧЫ, БЕЧ, БІ'ЕШЧЫ незак. 1. Бегчы. Карова будзя бегці, раўці— за хату бягай! Альхоўцы Лях. Спускліва горка, добра з яе бегч. Пасіене Лудз. Хацеў бехці ў лес. Ісерна Слуц. Хлопчык бёх. Рудня Астравітая Чэрв. Сюда нада беч i туды беч. Чарняўскія Лудз. Іті — то помалу, а то біешчы — то вбіегом. Курашэва Чыж. 2. Цячы. Быстра рэчка бяжыць. Жылі Іўеў. 3. Ляцець. Вееш, мякіна атпадае, а зерно далей бяжыць. Беняконі Воран. БЕДА' гл. БЯДА' БЕДАВА'НЯ н. Бедаванне. Што гору паможа тое бедаваня. Вялікія Баяры Шчуч. БЕДАВА'ЦЬ незак. Наклікаць бяду. Хаця ты не бядуй хаты. Ністанішкі Смарг. БЕ'ДЗЕН прым. Бедны. У/За што бедзен? — За то, што дурэн.— А за што дурэн? — За то, што бедзен. Кураполле Паст. БЕ'ДНА, БЕ'ДНЕ, БЕ'ДНЯ прысл. У нястачы, бедна. Даўней бедна жылі. Быстрыца Астр. Калісь бедне жылі. Бедне вышаўшы замуж. Паляцкішкі Воран. Жылі бедня-разбедня. Кураполле Паст.; параўн. польск. biednie тж'. БЕ'ДНАСЦЬ ж. Тое ж, што i б е д н а т а. Даўней такая беднасць была. Азяраны Раг. БЕДНАТА', БЯДНО'ТА ж. Цяжкія ўмовы жыцця, нястача, нізкі эканамічны ўзровень. Даўней бедната была, цяшка было зажывацца. Аддалі дачку ў беднату. У беднаце жыла. Саланое Віл. Мы жылі ў беднаце. Ністанішкі Смарг. Даўней бяднота ды труднота была. Вецярэвічы Пух. Такая была бяднота, жылі ў бядноця. Малахоўцы Бар. Калісьці людзі жылі ў бядноце. Альхоўка Навагр. БЕ'ДНЕ, БЕ'ДНЯ гл. БЕ'ДНА БЕ'ДНЫ прым. Збяднелы. Бедна баба адна жыла. Стральцы Шальч. Жыць бедным днём— жыць бедна. Бала [бывала] казалі: як хто бедна жыў — жыве бедным днём. Кузьмічы Люб. БЕЗ, БЕС, БЭС, БЯЗ, БАЗ прыназ. з род. Без (пры выражэнні аб'ектных i часавых адносін). Я без дзеда слыхаў многа. Саланое Віл. Мне было сказана: «Бяры кушай бес спроса». Ахрэмаўцы Брасл. А як бес пары дастанеш мёт — ён не сцукруецца. Груздава Паст. Бэз мужа жые. Старыя Трокі Трак. Калісь бэз пілы рабілі будынкі. Вялікія Баяры Шчуч. Бэс камень залівалі [цэмент]. Жылі Іўеў. Ляціць баба бэз андарака. Старыя Смільгіні Воран. Бэс каровы асталася. Темзы Шальч. Яна бяс памяці блюзня. Быстрыца Астр. Вянкі вешаем баз нічога, раньша — на салому ці на газэту. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. bez 'тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектных, бедаваць, бехчы, уіза
3 👁
 ◀  / 513  ▶