Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
БАЦЯНЬГ мн. бат. Бусельнік. Бацяны — такія кветкі, подобный да бацяна. Жылі Іўеў. БАЦЯНЬКГ мн. Вяснушкі. Як толькі наступіць вясна, так увесь мой твар у бацяньках. Галубы Маст. БАЧО'НАК м. Toe ж, што i б а р ы л к а I. Бачонак доўгенькі, a біклашка плоская. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. бочонок 'бочачка БАЧО'НАЧКА ж. памянш. да б очка. Яму бачоначку была сагнаўшы вада, але нашлі. Ністанішкі Смарг. БА'ЧЫЦЬ, БА'ЧЫЦІ, БА'ЧЫТЫ незак. 1. Здольнасць бачыць, мець зрок. Ён плоха бачыць. Азяраны Раг. Я не бачу, слепая. Рудня Астравітая Чэрв. Нэ бачыть вын. Дзмітравічы Кам. 2. Угледзець каго ці што-н. У лесе бачыш гадзюк, я сама біла іх. Азяраны Раг. На сухом бачыш ласёў. Ведярэвічы Пух. Нэ бачыцім ніколі вас. А як хто бачыт пэршы раз. Я бачыла воўка. Смаляніца Пруж. Бачыла ваўка, каровы пасучы. Старое Сяло Зэльв. Бачылі мы, як коні грызуцца: падымуцца, пастановяцца на дыбы ды кусаюцца. Азяраны Раг. Хочаце ўсё бачыць сваіма ачыма. Мсцібава Ваўк. 3. Ведадь. Не бачу, дзе чорныя ніці. Міратычы Карэл. Ня бачыла ты, куды свіня паляцелі? Старыя Смільгіні Воран. Дзе вы бачылі іх? Навасёлкі Свісл. У гэтым горадзе жывучы, нічога не бачыш. Альхоўка Навагр. 4. Адсутнічаць, не сутыкацца. Гэдаку работу бацько мае, ды яго не бачыць ніхто. Альхоўцы Лях. Ніхто яго не бачыў нідзе. Старое Сяло Зэльв. Кап я цябе не бачыў тут! Дзяніскавічы Ганц. V Як ны бачу, то плачу, а як віжу, то нынавыжу. Бачылы гочкы, шо бралы, тыпэр жывітэ: Шэ крохы бачу, шэ тыі ямкы е, дэ колысь гочы булы. Сіманавічы Драг. Бачыш его, які он разумны. Крынкі Крын. БАЧЭ'НАЧАК м. памянш. да б а ч 6 н а к. Ест бачэначак квас рабіць. Саланое Віл. БАШЛЫ'К, БАШЛЫ'Х м. Суконны капюшон, які прышываўся да армяка. А ў мушчын армяк із башлыком аткладакым. Рыбчына Віл. Ярмяк надзявалі наверх кажуха, башлык яшчэ быў. Магуны Паст. Башлых на галаву адзеўшы. Лоск Валож. У бурках вверху аткладаецца башлык. Пацаўшчына Дзятл. БАШМА'К м. Чаравік. Башмакі насілі з гузікамі i на шнурках. Янова Рас. БАШМА'ЧЧА зб. н. Зношаны абутак. Башмичча валяецца — выкідайця! Рудня Астравітая Чэрв. БАЮ'РА ж. 1. Лужына. Баюра была такая вяліка, але ш пераехалі. Навасёлкі Свісл. Пушов дошч i баюруэ на пасвіську поробілісе. Курашэва Чыж. У баюры чорна вада. Старая Каменка Сакол. 2. перан. Разлітая вадкасць. Куот розліев молоко, аж баюра на помості зробіласе. Курашэва Чыж.; параўн. укр. баюра тж' (Грынч., I, 35). 12. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бачоначка, бачыты, башмачча, башмйчча
4 👁
 ◀  / 513  ▶