гасгіадарлівыя адносіны. Ахрэмаўцы Брасл. Як хто хочэ, так na сваём бацьку плачэ. Крынкі Крынк. Як хто хоча, так той па свайму бацъка плача: хто моцна, а хто памалу. Кузьмічы Люб. БА'ЦЬКАУШЧЫНА, БА'ЦЬКОУШЧЫНА, БА'ТЬКОВШЧЫНА ж. 1. Спадчына па лініі бацькі ці бацькоў. Уся бацькаўшчына сыну перайшла, a дачцы — нічога. Беразіно Докш. Г эта бацькаўшчына яго. Мярэцкія Глыб., Рудня Астравітая Чэрв.. Вецярэвічы Пух. Бацькоўшчына — па бацьку спадчына. Калясное Міхал. Гэтэ мыні од батька досталось, гэто моя батьковшчына. Сіманавічы Драг. 2. Зямельная спадчына. Бацькоўшчыны было чатырнаццаць гектараў, падзялілі на чатырох сыноў — i кажды стаў батрак. Ахрэхмаўды Брасл. 3. Родны куток, радзіма. Був штыры рокы в Сібіры, a зарэ зное вырнувся на батьковшчыну i побудовав хату. Сіманавічы Драг. БАЦЬКР толькі мн. Бацька i маці. Што-та за бацькі былі, што нічога не зажылі? Саланое Віл. Даўней дзеці бацькоў цанілі. Ахрэмаўцы Брасл. Школа літоўская пры Полыйчы ў нас ад бацькоў была, бацькі плацілі. Чычалі Швянч. Пры бацькох кінула дзіця. Граўжышкі Ашм. ўБацькі падзяруць карманэ носячы дзецям, a дзеці — хаваючы ад бацькоў. Новікі Гродз. БА'ЦЬКО гл. БА'ЦЬКА БА'ЦЬКОУШЧЫЗНА ж. Toe ж, што i б а ц ь к а ў ш ч ы на 1. Бацькоўшчызна ад бацькоў асталася ей. Ракаўскія Швянч. БАЦЬКО'УШЧЫНА гл. БА'ЦЬКАУШЧЫНА БАЦЮЧО'К м. памянш.-ласк. да б а ц ь к а. Што будзіш дзелаць, бацючок? Індра Красл. БА'ЦЮШКА м. Свяшчэннік. Яны хочуць з бацюшкам хаваць. Ахрэмаўцы Брасл. БАЦЯРН, БАЦЬЯЧЗ м. Бусел. Бацян гняздо на хаце зрабіў. Ест чорны бацян. Чычалі Швянч. Бацян клякоча. Старый Трокі Трак. Чуеш, прыляцеў бацян, ужо ляская. Вязынка Маладз. Бацян скідая яйцо з гнязда. Лісна В.-Дзв. Прыляцелі бацяны. Кураполле Паст. Бацяны ляскаюць. Мярэцкія Глыб. Бацъян лягушку i гадзіну калі хош абработаіць. Пасіене Лудз. Бацьян дзелаіць на бярозі гніздо. Чарняўскія Лудз. Няхай жыве беларуская птушка — бацян. Чычалі Швянч.; параўн. польск. bocian тж'. БАЦЯНЁНАК м. памянш.-ласк. Бусляня. Бацянёнка скінуць з гнязда, а ён яшчэ кратаецца. I яйко скідаюць. Ахрэмаўцы Брасл. БАЦЯНО'ВЫ прым. Бусліны. Бацянова гняздо — добрая прымета. Вязынка Маладз. Бацянова гняздо на дрэве высока. Беразіно Докш., Мярэцкія Глыб
Дадатковыя словы
бацькаушчына, бацькоушчызна, бацькоушчына, бацяновы
8 👁