Хто многа гаворыць, балбатун. Баланда ты, баландзіш, як у цябе цярплівасці хватая? Бакшты Іўеў. Баланда, ны баланды! Відзібар Стол.
БАЛАНДЗІЦЬ, БАЛАНДЫТЫ, БАЛАНДУЗІЦЬ незак. экспр. Тое ж, што і балабаніць 2. Ай, баландзіць абышто. Саланое Віл. Баландзіў абы-што. Бакшты Іўеў. Ой, шо вона баландыть. Відзібар Стол. Што ён баландузіць? Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. balandúoti 'тж' (ЛТ, 166).
БАЛАС м. Слабы голас, чутны здалёк. Някый балас з лісу чуты. Сіманавічы Драг.; параўн. літ. balsas 'голас'.
БАЛАСА ж. Баляса. У мосце высака баласы. Беразіно Докш.
БАЛАТАВІНА, БАЛАЦЯВІНА ж. Балота, лагчына. Балатавіна была, паходзіш па ржаўчыны, чыста ўсё паколіш. Індра Красл. Балацявіна— кругловіна такая, ніская места, асака расце, трасіна. Вялікія Нястанавічы Лаг.
БАЛАТАВЫ прым. Балотны. Балатавоя сена, балатавая трава, ёлка. Рыбчына Віл.
БАЛАТЦО, БАЛОТЦА н. памянш. да балота 1. Вышлі на галіва: кругом зараслі, а пасрадзіня балатцо. Дакудава Лід. Балотца міз луга ў нас. Гайна Лаг.
БАЛАЎНЫ прым. Распусны. Дзеўка балаўная была. Саланое Віл.
БАЛАХАН м. Армяк. Балахан сіваваты шылі с сукна, як дошч — балахан на плечы і пашоў. Кіралі Шчуч.
БАЛАХВА м. і ж. экспр. Хвалько, балбатун. Не п'яніца, а балахва нейкі, набаландзіў ды пашоў. Вецярэвічы Пух.
БАЛАХОН м. Шырокае, нязграбна пашытае адзенне. Вот сукенка — чысты балахон пашыла. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. bałachan 'халат' (СВ, I, 89).
БАЛАЦІНА ж. 1. Лагчына. Балаціна і лахчына — адно. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Невялікае балота. Там ля лесу балаціна ест. Вялікія Баяры Шчуч. 3. Забалочанае месца на вялікай прасторы. Балаціна першая была. Магуны Паст. Пат Пінск балаціна цягнецца. Малахоўцы Бар. 4. Гразкае балота. Дзе балаціна — не пройдзеш. Малахоўцы Бар. Балаціна, пераехаць няможна. Жылі Іўеў. Тут балаціна была, каровы гразлі. Задомля Смал. 5. Гразь. Балаціна такая: друза, што каша. Скрудалена Даўг. Балаціна стаіць. Магуны Паст.
БАЛАЦІСТЫ прым. Балоцісты. Каля возера балацістае месца. Беразіно Докш.
БАЛАЦЮГА ж. павел. Гразкае балота. Там балацюга, паралілася вада туды, шчукі там пазадыхаліся, продуху не было. Быстрыца Астр.
БАЛАЦЯВІНА гл. БАЛАТАВІНА
БАЛАЦЯВІНКА ж. памянш. Невялікае балота. Там балацявінка, саснячок кучаравы расцець. Мярэцкія Глыб.
84 👁