БАЛАЦЯ'НЬГ прым. Балотны. Балацяны касач расце ў балоці. Балацяны драсён горкі. Балацяная сена. Карова ня хоча есці травы балацянай. Вецярэвічы Пух. Балацяная сенажаць. Бакшты Іўеў. Імшаноя балота, там балацяны мох. Ба' лацяная трава расце. Рудня Астравітая Чэрв. БАЛАЦЯ'НЬКА ж., БАЛАЦЯ'НЬКІ мн. Мурашка рудая. Балацянькі кусаюцца, як укусіць, то дужа пячэ балацянька. НовікІ Гродз. БАЛБАТА'ЦЬ незак. 1. Бурліць, бурболіць. Кіпіць, аж балбоча вада ў гаршку. Пацаўшчына Дзятл. 2. Балбатаць. Цецерукі балбочуць. Саланое Віл.; параўн. літ. balbatŭoti тж'. БАЛБАТУ'Н м. зневаж. Той, хто залішне многа гаворыць. Балбатун тыі Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. balbatŭnas тж'. БАЛБУ'ШКІ мн. Бурбалкі. Балбушкі на вадзе — будзе працяглы дошч. Тухавічы Лях. БАЛВА'Н м. 1. Нязграбны, тоўсты, нізкі слуп. Наставлялы гэтых балваныв, чыж гэто стовпы! Сіманавічы Драг. 2. Дрэнна выкананы помнік. Чы гэто памытнік, гэто балван някый, ёго трэба коб пырыробылы. Сіманавічы Драг. 3. зневаж. Помнік асобе, якую не паважаюць. Я чытав в газэты, шо дэсь в Афрыцы памытніка някому англійському генераловы колысь поставылы, завоёватілёвы колышному, то повалылы, от бач, стояв той балван, стояв, дай звалылы. Сіманавічы Драг. 4. Манекен. Колысь, як Овсянык шыв мыні косьцюма, да я займов забыраты, а вын шэ ны одпрасовав, да вын зложыв на мынэ того косьцюма, да прасуе в одным місьці, дай кажэ: ты просты, кажэ, шо я тыбэ за балвана спользую. Хотів кепку пошыты, да балвана ныма. Сіманавічы Драг. 5. перан. зневаж. пры параўн. Статуя. Ты дывы, гэто няка баба стояла, стоіть i ны поворухнэцьця, табы балван якый, а мыні пдночы, ны выдно. Чого ты стоіш, як балван, як стовп, іды дэшо робы. Сіманавічы Драг. 6. перан. абразл. Дурань. Балван ты, што ты нарабіў! Мярэцкія Глыб. Гэтой балван ны хочэ гучытысь. Сіманавічы Драг/ (Фаем., I, 186—187). БАЛДА' м i ж. абразл. Някемлівы, бесталковы чалавек. Ах ты балда гэткая! Дварчаны Паст., Быстрыца Астр.; параўн. руск. балда 'цяжкі молат; бесталковы чалавек' цюрк. balta сякера'. БАЛДАВЕ'ШКА ж. рыб. Доўгі шост, якім заганяюць рыбу ў сетку. Балдавешкай заганяюць рыбу. Валынцы В.Дзв.; параўн. літ. baldas тж'. БАЛДУ'ШАЧКА ж. памянш. Камячок цеста. Балдушачку кідаем [у дзяжы], называем яе закваскай. Хатынічы Ганц. БАЛЕ' мн. Болі. Уначэ бале ўзялі, стаў балець бок. Вострава Мает. БАЛЕ'ЙКА ж. памянш. Балея. Цэлу балейку налапае
Дадатковыя словы
балацяньг, балдушачка, балейка, драгі
6 👁