Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
БАЛАБА'ШКА I ж. Тое ж, што i б ал а б а й к а. Каню, карове нада балабашку прычапіць. Лісна В.-Дзв. БАЛАБАЛНКА II ж. Печыва з мукі, перапечка. Балабашкі, з любой мукі пяклі, замесіць i гаворыць: дзяцём балабашку спякла. Быстрыца Астр. БАЛАБЕ'ИКА гл. БАЛАБА'ЙКА БАЛАБО'Н м. Toe ж, што i б а л а б а й к а. Балабон на шыю карове павесіў. Глівін Барыс., Мачаск Бярэз. БАЛАБО'НІЦЬ незак. Toe ж, што i б а л а б а н і ць 2. Чаго ты балабоніш, што ты муціш дарэмно. Альхоўцы Лях. БАЛАБО'ННІК м. бат. Буячнік. Ад буячніку галава баліць. Рыбчына Віл. БАЛАБО'НЫ мн. Toe ж, што i б у г а I. У нас балабоны не бралі, іх ня елі. Рыбчына Віл.; параўн. польск. дыял. balabon бульба' (СВ, I, 89). БАЛАБО'СІЦЬ незак. экспр. Toe ж, што i б а л а б aн i ць 2. Старыя мушчыны сядзяць, a ён балабосіў. Груздава Паст. БАЛАБУ'ХА, БАЛАБУ'КА ж. 1. Перапечка з хлебнага цеста. Балабуха — пышка з кіслага цвета, тое ж, што бонда t паламянка. Масілавічы Сл. 2. Салодкі пірог. Пут с'ято балабухі напэкла, Балабука — салоткі піруох. Курашэва Чыж. БАЛАГО'Л м. Возчык. Балагол прыехаў. Жылі Іўеў. БАЛАЗЕ', БАЛАЗЕ'Й прысл. Добра, лепей, лягчэй. Балазе ты ведаеш. Пукава Кап. Балазе ў ІПуры ягат многа. Балаъе, табе браты памагаюць. Вецярэвічы Пух. Балазей табе, у цябе радня. Бакшты Іўеў. Балазей табе, у цябе помач„ матка ё, ты кінула i пашла, куды трэба. Рудня Астравітая Чэрв. БАЛАМУ'ТА м. i ж. Падманшчык, пляткар. Гэта баламута набаламутить тобі, ты оно слухай, всэ ныправда. Той баламута збаламутыв ii, забрав с собою i повіз дэсь у світ.. Сіманавічы Драг. БАЛАМУ'ЦІЦЬ, БАЛАМУ'ТЫТЫ незак. неадабр. 1. Гаварыць недарэчнае, несці лухту. Дзяніскавічы Ганц. Нішчо баламутыв ввэсь вэчор, няку дурныцю. Сіманавічы Драг. 2. Спакушаць. Ны баламуть, як ны думаеш браты. Сіманавічы Драг. БАЛАНДА', БАЛУНДА' ж. 1. Малакаларыйная, рэдкая страва. У Германіі наших кармілі баландой. Лісна В.-Дзв. Зварыў баланду: там i капуста, i буракі. Баланды наварила. Старыя Смільгіні Воран. Баланды наварила ўсякай. Крэва Смарг. Баланда — аўсяная мука, хлеп, цибуляf соль — усе там i нічога, смашна. Старыя Трокі Трак. Наваруць якой баланды. Скрудалена Даўг. Нахлюбалася гэтай балунды. Усякай балунды налажыла. Ёдлавічы Брасл.; параўн. літ. balanda, дыял. balŭnda, balunda лебяда' (ЛТ, 166). 2. перан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

балабайка, балабашка, балабеика, балабоннік, балабоніць, балабосіць, баламутыты, баламуціць, сято
20 👁
 ◀  / 513  ▶