Вільн. Бакас у нас водзіцца. Беразіно Докш. Бекас — як лятая, а як крычыць — баран. Палік Барыс. Я быу злавіўшы рас бэкаса, у яго дзюп доўгі, ногі высокія, гняздо вяліка. Палящий™ Воран. БАКА'ЦІНА ж. Бок. Бакаціна баліць. Мярэцкія Глыб. Нешта ў бакаціну калънула. Альхоўка Навагр. Каб ня ўлезла іголка ў бакаціну. Рыбчына Віл. Як дам кулаком na бакаціне! Асавец Віл. БАКЕ'Ш м. Від мужчынскага пінжака. Бакешы насілі за Полыйчы, было модне, распора аж да плячэй. Як ні ў бакешы, то i не хлапец лічыўся. Грыкені Вільн. БАКЛАТА ж. Драўляная пасудзіна, бачурка. Барыла доўгая, а баклага круглая, бы кацёл. Бралі баклагі з вадой калісь, як ішлі касіць. Малыя Аўцюкі Калінк.; параўн. руск. баклага біклага'тат. baklak тж'. БАКЛА'ШКА, БАТЛА'ШКА ж. 1. Toe ж, што i б а к л а г а. Баклашку з дзерава рабілі, літраў шэсць—дзесяць, повадан зачэплююць i на сенакос ідуць з баклашкай. Вецярэвічы Пух. 2. Металічная біклага. Баклашку салдат аставіў. Быстрыца Астр. Салдацкая баклашка ў нас з вайны. Дзяніскавічы Ганц. У нас была батлашка, пашукаю. Малахоўцы Бар. БАКО'УКА ж БАКО'УКІ мн. 1. Бакавы пакой у хаце. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Кладоўка. Сені i бакоўка ў сенях. Жьілі Іўеў. 3. Бакавыя дошкі, якія служаць замест драбін у возе. Бакоўкі з досак збіты. Грыкені Вільн. На кары бакоўкі кладуць. Судэрва Вільн. БА'КСА ж. Чамадан. Прыехаў здалёку i повну баксу прывёз усёго. Азарычы ПІн.; параўн. літ. baksas тж' англ. box. БАЛ м. Баль, вечарынка з частаваннем. Лявоніху пры балу танцуюць. Грыкені Вільн. БА'ЛА, БА'ЛО пабоч. Бывала, калісьді. I хлеп парцізанам пякла, бала. Галубы Мает. Бало, мы на чужом полі робілі. Смаляніца Пруж. Бало, не так было, як цяпер: бандэ ў семені пакачаюцъ i ядуць цэлы дзень. Старое Сяло Зэльв. Бало, в гэту нору вжэ почыналы жяты. Бало булы холодны зымы. Сіманавічы Драг. БАЛАБА'ИКА, БАЛАБЕ'ИКА, БАРАБА'ЙКА ж. Званок, балабон. Балабайка на шыі ў каровы. Валынцы В.-Дзв. Балабайку з бляшанкі рабілі. Рудня Астравітая Чэрв. I званок, i балабайка была. Званок звінеў начай, а балабайка таўшчэзным голасам. Дзяніскавічы Ганц. Балабейка жалезная, з дрова не рабілі. Мярэцкія Глыб. Балабейка бразгая. Рыбчына Віл. Банку блішаную праб'ець, i барабайка гатова: карові прычэпіць, каторая не пільнуецца стады. Валынцы В.-Дзв. БАЛАБА'НГЦЬ незак. 1. Звінець. Конь ходзіць з балабашкай i балабаніць. Лісна В.-Дзв. 2. перан. Балбатаць. Ляжы, ні балабаш. Навасёлкі Свісл
Дадатковыя словы
бакоука, бакоукі, бакса, балабаика, балабангць, балабеика, біклага'<тат, біклагатат, прабець
5 👁