БАГІНКА ж. Сорт бульбы. Бульба была багінка: длінянкая, сінянкая. Старыя Трокі Трак.
БАГНА, БАГНЯ ж., БАГНО н. 1. Дрыгва, балота. Багна — дзе правальваешся ў балоце. Вялікія Баяры Шчуч., Крупіца Мін. Багна — балота такое часта бывая. Альхоўка Навагр. Багна, дзе хіляецца. Граўжышкі Ашм. Багна, ні праехаць ні прайсці. Кураполле Паст. Багна — балота ета ў нас, грась, вада. А то багна нісхадзімая там. Новая Ніва Чэрв. Находзяць карчэ ў багне. Вострава Маст. За Пыньськом такыі булы багна, шо ны пройты ны проіхаты. Сіманавічы Драг. Багня там такая, усё калышыцца. Галубы Маст. Цалаё багно, як мокро дзе. Міратычы Карэл. На багніё трава нэ хочэ рості; покуоль нэ выкопалі ровуов, то было такое багно, што чоловіек муог згінуті. Курашэва Чыж. 2. Зарослае хмызняком балота. В багнувэ лузэ [лазы] нарубав. Пу багнах губ [грыбоў] набрала. Радастаў Драг.
БАГНІК м. бат. Багун. Буіны з багнікам змешаны, то галава баліць. Багнік ваняя, галава баліць, як бярэш ягады. Дзяніскавічы Ганц.
БАГНІСКО н. павел. Багнішча. Там багніско — нэ пройті. Курашэва Чыж.
БАГНІСТЫ прым. Забалочаны, гразкі. Багністы берах каля возера, багністае балота далей. Мярэцкія Глыб.
БАГНО I гл. БАГНА
БАГНО II гл. БАГУН
БАГНОВАТЫ прым. Тое ж, што і багністы. Багноватэ месцэ. Смаляніца Пруж.
БАГНОВЭЙ прым. Багнавы. Над усё дэрво найвэшшэ ліс багновэй. Дзмітравічы Кам.
БАГНЫ толькі мн. Балоты. Багны там, дзе багон ростэ. Смаляніца Пруж.
БАГНЮК м., БАГНЮКІ мн. бат. Махавік (грыб). Ходів по бэткі, почті багнюкуов назбірав. Пуд багном ціелы кошык багнюкуов назбірала. Курашэва Чыж.
БАГНЮЧОК м. памянш. да багнюк. Курашэва Чыж.
БАГНЮЧЫСКО, БАГНЮЧЫЛО н. павел. да багнюк. Курашэва Чыж.
БАГНЯ гл. БАГНА
БАГОН гл. БАГУН
БАГОР м. Бусак. І плыт баграмы патпіхаяць, прапіхаяць, лес атпраўлялі ў Рыгу. Як хто топіцца — яга з баграмы даставалі. Кураполле Паст. Дзе багор? Беняконі Воран. Багор надзяваўся на шост. Рудня Астравітая Чэрв. Багром цігалі бярсення з ракі. Лісна В.-Дзв.; параўн. руск. багор 'тж'<ням. Bagger 'чарпак, драга'.
БАГОЎКА ж. заал. Божая кароўка. Багоўка — жучок чырвоны, пагоду паказваець. Беразіно Докш.
82 👁