Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
багата есь. Малыя Аўцюкі Калінк. Багато ягат у лесе. Навасёлкі Свісл. У нас багато ліпаў. Лаза парасце, кустоў багато. Г это летась i пазалетась было багато ўсяго. Дзяніскавічы Ганц. БАГА'ТКІ мн. бат. Дзьмухавец, купалкі. Даўней на багаткі загадвалі дзяўчаты. Рыбчына Віл. БАГА'ТНІК м. рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецна 8 верасня ст.ст. Калісь багатнік святкавалі. Старыя Смільгіні Воран. БАГА'ТО гл. БАГА'ТА БАГАТУ'ХА ж. Toe ж, што i б а г a т н i к. На багатуху вялікі кірмаш быў. Граўжышкі Ашм. БАГА'ТШЫ, БАГА'ЧШЫ, БАГАЦЕ'ЙШЫ, БАГАЧЭ'ЙШЫ прым. выш. Багацейшы. Калі бацькі маладое багатшые, то i больш радні завуць. Семежава Кап. Бывая, што жабрак багачшы за таго, хто яму дае. Паляцкішкі Воран. Ен быў багачшы. Альхоўка Навагр. Яна багачшая была. Бакшты Іўеў. ён багацейшы быў за ўсіх. Ністанішкі Смарг. Тэй брат багачэйшы за ўсіх. Хатынічы Ганц. БАГА'ТЫ прым. Заможны. Ен багаты чалавек. Мярэцкія Глыб. Багатую жонку ўзяў. Рудня Астравітая Чэрв. V Ен багаты, як сабака кудлаты. Ахрэмаўцы Брасл. Даўней казалі: пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Мсцібава Ваўк. БАГАТЫФ м. Багаты чалавек. Ен быў багатыр, зямлі многа меў. Чычалі Швянч. Ен багатыр: хата новая, каровы, куры. АсавецВіл. Не табою быўшы багатырэ столь фанераю патшывалі. Вецярэвічы Пух. Багатыры былі, куплялі валокі зямлі. Індра Красл. БАГАТЫФКІ мн. Toe ж, што i б а г а т к і. На багатыркі загадваюць на долю, шчасце, гора. Багатыркі распырнуліся. Мярэцкія Глыб. БАГАТЭФСКІ прым. Вельмі прыгожы, зроблены з каштоўнага матэрыялу. У яе багатэрскі андарак. Номікі Бабіц. БАГАЦЕ'ЙШЫ гл. БАГА'ТШЫ БАГАЦЕ'ЦЬ незак. Разжывацца, набываць маёмасць. Ажаніўся я, стаў багацець. Грыкені Вільн. БАГА'ЦЦЯ н. Toe ж, што і б а г а с т в а 1. Усё багацця згарэла. Рудня Астравітая Чэрв. БАГА'Ч м. Toe ж, што i б а г a т н i к. Увосень будзя багач. Альхоўцы Лях. На багач фэст быў, нарот адусюль находзіў, музыкаў многа. Дакудава Лід. У7Прыдзя багач — кідай paгач, бяры сявеньку i ceŭ памаленьку. Жылі Іўеў., Галубы Маст., Навасёлкі Свісл., Рудня Астравітая Чэрв. Прышоў багач, кідай рагач, бяры сявеньку i сей памаленьку. Малахоўцы Бар. Багач — кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку. Бабгюўнікі Гарад. БАГА'ЧШЫ гл. БАГА'ТШЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

багатуха
7 👁
 ◀  / 513  ▶