Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
БАГУ'ЛЬНІК, БАГУ'ДНІК, БАГО'УНІК м. Toe ж, што 1 б а г н i к. Багульнік у балоце расцець. Саланое Віл. Багульнік пахніць, аш галава ад яго баліць. Кураполле Паст. Багуднік расцець na купі ў амшарыня. Нанюхаласл багудніку, аш галава баліць. Рыбчына Віл. Багоўнік расце ў балоце. Beцярэвічы Пух. БАГУ'Н, БАГО'Н, БАТАН м., БАГНО' н. Toe ж, што I б а г н і к. Багун на балоце расце. Галоўні Воран., Чычалі Швянч. Вышлі на галіва, там расце багун. Дакудава Лід. Багун купчастымі цвітамі цвіце. Вецярэвічы Пух. Багун у балоце, цёпла станець, ён пахнець. Вялікі Лес Круп. Багун нада піць ад лёхкіх. Бакшты Іўеў. Нанюхалася багуну. Малыя Аўцюкі Калінк. Багун ад задышкі параць. Рудня Астравітая Чэрв. Ад багуна галава баліць. Альхоўцы Лях. Ад багуну галава баліць, як нанюхаешся доўга. Беразіно Докш. Калі баліць спіна, дужа добра багуном націраць. Палік Барыс. Ад багуна ўчадзяш. Быстрыца Астр. Багон расце ў балоце. Навасёлкі Свісл. Багон цвіце белым. Пасека Ст.-Дар. Багон ростэ по купіне. Смаляніца Пруж. Імшарка была ў тым леся, баган цвіў. Мярэцкія Глыб. Ад багана галава баліць. Ахрэмаўцы Брасл. Баган кокліш лечыцъ. Валынцы В.-Дзв. Цвяты багану ат сэрца. Навікі Лудз. Багно цвітэ белым цветом, по лесе ростэ. Азарычы Пін. БАГУ'ННЕ зб. н. Багун. У тым дальнім балоце — багунне. Ядліна Бярэз. БАГЭ'НЦІЕ я. памяти, да б а г н 6 I. Курашэва Чыж. БАДА'И часц. Каб. VEadaŭ ты скарчанеў! Мсцібава Ваўк. А бадай це не знаць, я сягоння заспала! Бадай ці смагаі Груздава Паст. Бадай вас халера пабрала, мае вы, кароўкі! Альхоўка Навагр. БАДА'К м. бат. Асот. Нарву бадакоў [свінням]. Старое Сяло Зэльв. БАДА'НЕ я. юрыд. Допыт. Сусіедуов на бадане бралі, а мэнэ ніе. Курашэва Чыж. БАДА'ННЯ мн. Разважанні, размовы. Як пройдуць усе гэтыя баданні? Жодзішкі Смарг. БАДА'ЦЬ I незак. Басці. Каровы i козы рагамі бадаюцъ. Багушэвічы Бярэз. БАДА'ЦЬ II, БАДА'ТІ незак. 1. Меркаваць, думадь. Бадаюць на двое, а ні палучыцца ні аднаго. Міратычы Карэл. 2. Даследаваць, аналізаваць, правяраць. Дохтар бадае хворага. Жодзішкі Смарг. Бадалі яго i ў Г родня, рабілі аналізы. Старыя Смільгіні Воран. Дохтор бадав, але ніякоі хворобы нэ выкрыв. Курашэва Чыж. 3. Расследаваць, дапытваць, выпытваць. Выпіўшы будэ бадаті. Азарычы Пін. ГІоліцыя бадае, але ніхто нічого нэ віедае. Курашэва Чыж.; параўн. польск. badač 'тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

багоунік, багэнціе, бадаи, бадання, бадаць
5 👁
 ◀  / 513  ▶