Старонка 131
◀ / 513 ▶
АЎЁС гл. АВЁС АЎСЮК м. Тое ж, што і авясёц. Аўсюк як насеецца, не можна выкараніць. Скрудалена Даўг. Аўсюк на авёс пахожы. Малахоўцы Бар. АЎСЯНІСКА, АЎСЯНІСКО, ГАЎСЯНІСКА н. Аўсянішча. Аўсяніска пашоў касіць. Кемялішкі Астр. Конь на аўсяніску. Вялікія Баяры Шчуч. Гараў аўсяніско. Дзяніскавічы Ганц. Гавёс скасілі, засталося гаўсяніска. Кіралі Шчуч. АЎСЯНІЦА ж. Аўсяная салома. Аўсяніцу заўтра прывязуць. Асавец Віл. АЎСЯНІШЧА н. Тое ж, што і аўсяніска. Аўсянішча послі аўса. Груздава Паст. Даюць аўсянішча ў канцы поля. Альхоўка Навагр. АЎСЯНКА ж. Аўсяныя крупы. Аўсянку таўклі: насушаць аўса, аптаўкуць, апалаюць. Міратычы Карэл. Аўсянку варылі. Мсцібава Ваўк. Аўсяная салома. Аўсянка — аўсяная салома. Малькуны Ігн. Аўсянку добра ядуць каровы. Мсцібава Ваўк. АЎСЯННЯ н. Тое ж, што і аўсяніска. Аўсяння — поле пасля аўса. Лоск Валож. Аўсяння ідзе пат папар. Вязынка Маладз. АЎСЯНЫ, АЎСЯННЫ, ГАЎСЯНЫ, ОВСЯНЫЙ прым. Прыгатаваны з аўса. Аўсяны кісель елі. Альхоўцы Лях. Які мае дачыненне да аўса. Аўсяна салома ідзе на корм. Альхоўцы Лях. Аўсяная арзыска, як сажнуць авёс. Кемялішкі Астр. Аўсянна пожня. Сакаляны Сакол. Жані каровы на гаўсяну пожню. Вострава Маст., Вялікія Баяры Шчуч. Вос гаўсянай саломы прывёс. Стральцы Гродз. Овсяна пыжня. Сіманавічы Драг. АЎТАБУЗЫ мн. Самаробны абутак, які рабілі з аўтакамер і насілі ў час вайны. Малахоўцы Бар., Масілавічы Сл. АЎТОБУС, АЎТАБУС, АЎТАБУЗ м. Аўтобус. Аўтобусы ездзяць. Грыкені Вільн. Аўтобусам вязём. Альхоўцы Лях. Спаткаліся ў аўтабусе. Саланое Віл. Аўтабусам прыехалі. Мсцібава Ваўк. Конь аўтабузаў баіцца. Быстрыца Астр. АЎЦА, ГАЎЦА ж. Авечка. Цяпер мала авец, у нас адна аўца. Каўняны Гродз. Была адна аўца і тую ўкралі. Стральцы Гродз. Аўца, а хочаш, назаві авечка. Палік Барыс. Баран з гаўцамі хадзіў. Вострава Маст. Трэба стрыкчы гаўцу. Мсцібава Ваўк. АЎЦЮКІ мн. бат. Аўсюкі. Аўцюкі — у аўсе такое зеле, з яго мякіна палучаецца. Кураполле Паст. АЎЧАР м. Авечы пастух. Аўчар — пастух, які пасціў авечак. Азяраны Раг. Воўк, які нападае пераважна на авечак. Е ваўке аўчарэ. Вецярэвічы Пух. АЎЧАРНІК, ГАЎЧАРНІК м. Тое ж, што і аўчар. Есць конскія ваўкі, а гэта аўчарнікі. Мярэцкія Глыб. Гаўчарнік ся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 513 ▶