Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
АТХРАБУСТА'ЦЬ зак, экспр. Адлупцаваць. Вот атхрабустаў ён яе. Дакудава Лід.; параўн. літ. nugrabŭzdoti 'злзещГ. АТЦЕ'РПІЦЬ зак. Нацярпецца, перажыць. Атцерпіла я за гэтыя плёткі. Лоск Валож. АТЦІНА'ЦЬ незак. Знішчаць. Пчала атцінаіць трутня, матка атцінаіць другую матку. Саланое Віл. Чужыя [пчолы] атцінаюць матку. Быстрыца Астр. АТЦГННЕ зб. н. Агрэхі. Трактар пройдзе i атцінне астаўляе. Стары Свержань Стаўб. АТЦЭ'ДЖЬІВАЦЬ незак. Адцэджваць. Атцэджываю бульбу. Старыя Смільгіні Воран. АТЦЯРПЕ'ЦЬ зак. Адцярпець, выцерпець. На кажан зубок [калі лячыла зубы] нада было атцярпець. Асавец Віл. АТЦЯ'ТЫ, АЦЯ'ТЬІ прым. Toe ж, што i а т р ў б і с т ы. Берах атцяты. Альхоўцы Лях., Чычалі Швянч. АТЦЯ'ЦЬ зак. Адрэзаць. Атцяла я сваю касу. Атцяў канцы, з іх рабілі скарачы. Старыя Трокі Трак. АТЦЯТБКІ толькі мн. Адходы ад льновалакна. Атцяшкі ад льна,, з іх вяроўкі вілі. Валынцы В.-Дзв. АТЧАПІ'ЦІСА, ОТЧЫПЬГТЫСЬ зак. перан. Адчапіцца. Атчапецеса вы ад мяне. Вялікі Краснік Пруж. Отчыпысь од мынэ. Сіманавічы Драг. АТЧАПНСУЕ н. Адчэпнае. Атчапнога ўліюць [паесці]. Лісна В.-Дзв. АТЧЫНГЦЬ, АЧЧЫНГЦЬ зак. 1. Адчыніць. Атчыняюць дзверы. Альхоўцы Лях. Атчыні дзверы! Малыя Аўцюкі Калінк. 2. перан. Зайсці, наведаць. Тут ён астаўся быў, дык дачка тры дні хаты не атчыніла. Лоск Валож. Як захварэіць, дык ніхто дзвярэй не аччыніць. Лісна В.-Дзв. АТШАФЫЦЬ гл. АДЖА'РЫЦЬ АТШВО'ЛІЦЬ зак. экспр. Адкроіць. Атшволіла кавалак шкваркі. Старыя Смільгіні Воран. АТШЧАПГЦЬ зак. Адкалоць, адсячы. Атшчапіў апланак тоўсты ат палена. Бакшты Іўеў. АТШЧЭТІАК м. Toe ж, што i а с к а л ё п а к. £« вячай paбіў, атскочыў атшчэпак — i ў вока. Жылі Іўеў. АТШЭ'ЛЬНІК м. Адзінотнік, самотнік. Ен век атшэльнікам жывець. Лісна В.-Дзв. АТЬГЛЫ прым. Тоўсты, грузны. Ен атылы чалавек. Цяneo многа атылых ест. Мсцібава Ваўк. АТЫМА'ЛКА гл. АДЫМА'ЛКА АТЫМА'ЧКА, АТЫМАФІКА гл. АДЫМА'ЧКА АТЫ'МКА ж. Toe ж, што i а д ы м а л к а. Хустку завязала, як атымку, гразную. Вялікія Нястанавічы Лаг. АУДУ'Т м. заал. Удод. Аўдут дудукая, чубок у ягоJ красіва птушка. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. audoti спяваць', aldoti крычаць'. 9. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аджарыць, адымалка, адымачка, атхрабустаць, атцерпіць, атцэджьіваць, атцяць, атцінаць, атчапіціса, атшволіць, атымалка, атымачка, атымка, аудут, ацятьі
3 👁
 ◀  / 513  ▶