Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
рэдняга росту, як добры сабака. Г аўчарнікі бралі поўсвінакі i гавечку. Гемзы Шальч. АУЧУ'Р, ГАУЧУ'Р м. 1. Toe ж, што i a ў ч a p 2. Аўчур — авечы воўк. Альхоўцы Лях. 2. Toe ж, што i a ўч a p 1. Пастуха, што гавечкі пасе, завуць гаўчур. Вялікія Баяры Шчуч. АУЧЬГНА ж. Аўчына. Я аўчыны ня прадаў. Лоск Валож. Кажух з аўчыноў авечых. Грыкені Вільн. АУЧЬГННІК, АУЧЬГНІК м. Гарбар. Аўчыннік аўчыны вырабляў. Малахоўцы Бар. Аўчынікі былі, аўчыны выдзелы валі. Валынцы В.-Дзв. АФІРА'НКА, АФІРА'НЬКА, АХВІРА'НКА ж. Фіранка. Бокна завешваюць афіранкай. Афіранкі вешаюць на карнізы. Вострава Маст., Міратычы Карэл. Купіла новыя афіранькі. Кіралі Шчуч. Ахвіранкі з бумагі выразалі. Валынцы В.-Дзв.; параўн. польск. firanka 'тж\ АФІЦЫЯ'Н м. Афіцыянт. Афіцыянам быў. Саланое Віл. АФТАВА'НЫ, АПТАВА'НЫ прым. Абшыты гафтаванымі карункамі, гафтаваны. Фартух вышыты — то афтаваны. Адзену афтаваны фартух. Быстрыца Астр. Гаці ў мяне былі аптаеаныя. Старыя Трокі Трак. АФТАВАЦЬ незак. Гафтаваць. Яна ўмела афтаваць. Вострава Маст.; параўн. польск. haftowac тж'. А'ФТАЧКА ж. памянш. да а фт к а. Кручок ушыла, ушый афтачку. Старыя Смільгіні Воран. А'ФТКА гл. ГА'ФТКА АФЭ'НДАНЫ дзеепрым. экспр. Брудны, абарваны. Ходзіць афэнданы, брытка глядзець. Каўняны Гродз. АФЯ'РА, АХВЯ'РА ж. рэліг. Прынашэнне ў дар бажаству, царкве. Афяра — гэта, дапусцім, я думаю за сваё. здароўеf за дзяцей i нясу што-та ў касцёл ці ў цэркву. Індра Красл. Дзве бабы ішлі на афяру, пачулі — гармонік іграіць,— на, падзяржы афяру, а я лявоніху аджару. Валынцы В.-Дзв. Даць на ахвяру. Мярэцкія Глыб. Ахвяру даюць. Рыбчына Віл., Альхоўцы Лях. Некалі мая мама да ахвяры хадзіла ў Буду. Саланое Віл.; параўн. польск. ofiara тж'. АФЯРАВА'ЦЦА зак. Ахвяравацца. Даўней поўзалі людзі, а як афяраваўся — так i паўзі. Ахрэмаўцы Брасл. АФЯРАВА'ЦЬ зак. Ахвяраваць. Афярую людзям качанят. Магуны Паст. Некалі пан афяраваў на капліцу лес, a пані скупая была i пастроілі абору, i тую абору пярун спаліў. Валынцы В.-Дзв.; параўн. польск. ofiarowac тж'. АХ часц. Аж. Пашоў ах на рэчку. Ністанішкі Смарг. АХАДЗГЦЦА зак. Справіцца з хатняй работай. Ахаджуся i сяду вячэраць. Пакулъ я ахаджуся, многа работы. Вялікія Баяры Шчуч. АХАЧЦЦА зак. Прыбрацца. Ахаілася п ты троху, валасы дубалём, сукенка гразная. Груздава Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аптаваны, аучур, афтачка, афтка, афяравацца, афяраваць, афіранька, ахвіранка, гаучур, гафтка
8 👁
 ◀  / 513  ▶