Малькуны Ігн. 2. Абшарпацца, абнасіцца. Апшэпралася ты нешта. Галубы Маст.; гл. апшўрпацца.
АПЫКАЦЬ зак. Натрапіць, знайсці. Сягоння апыкала ў затайным мейсцы ягат. Ён апыкаў добрай травы. Ністанішкі Смарг.
АПЫЛЕНЯ н. Апыльванне (хімікатамі). Пашкодзіла дрэвам апыленя. Граўжышкі Ашм.
АПЫНУЦЦА зак. Аказацца дзе-н. Ён апынуўся пад Масквой. Ахрэмаўцы Брасл. Аш вун дзе апынуўся. Паляцкішкі Воран.
АПЫТАЦЬ зак. Распытаць, знайсці што-н., распытваючы. Апыталі і купілі карову. Груздава Паст. Я апытала сабе яец. Вецярэвічы Пух.
АПЭЛЁВАНЕ н. юрыд. Апеляцыя. Апэлёване до Бялостоку ніц ёму нэ помогло, шчэ хотіелі доложыті. Курашэва Чыж.
АПЯНЬКІ гл. АПЕНЬКІ
АПЯРЭЖЫЦЬ зак. экспр. Моцна ўдарыць. Апярэжыла палкай, чапільніком, чым пападзе ёй ці яму. Рудня Астравітая Чэрв.
АПЯЧЫ зак. 1. Пашкодзіць агнём скураное покрыва. Угарэлася кудзеля, бараду апякла. Альхоўка Навагр. 2. Запарыць гарачай вадою. Апікла дзяжу, будзіць скала ў хлебя. Саланое Віл. 3. Запячы. Апячы хлеб трэба; трэсачак кладзеш і апякаеш хлеб. Ракаўскія Швянч.
АПЯЧЫСЯ зак. Запарыцца. Апіклася дзіжа; апячэцца, як на печ паставюць кісці. Саланое Віл.
АРАБІНА, ГАРАБІНА ж. бат. Рабіна. Цяпер вараць арабіну, я яе не магу есці. Малахоўцы Бар. Арабіна расце ў нас. Вецярэвічы Пух., Пасека Ст.-Дар. З гарабіны сок робяць. Міратычы Карэл. Гарабіна ў нас расце. Дакудава Лід., Альхоўка Навагр., Тухавічы Лях.
АРАБОК м. Рабчык. Арабок — птушка такая. Навасёлкі Свісл. Арапкі, як куранята. Альхоўцы Лях.
АРАДНІНА гл. ГАРОДНІНА
АРАК м. заал. Рак. Пад узвалам арак сядзеў. Аракі жывуць, дзе карчэўя. Пашоў аракаў лавіць. Лісна В.-Дзв.
АРАЛЬНЫ прым. Запражны. Аральны вол у ярме хадзіў. Ахрэмаўцы Брасл.
АРАНЁ н. Ворыва. Якое тваё аранё, вот неўдалішча — накярзаў, намярзаў. Старыя Смільгіні Воран.
АРАПНІК м. Біч, сплецены з рэменя. Арапнікам дала па плічах. Ахрэмаўцы Брасл.
АРАТЫ, ГАРАТЫ, АРАТАЙ, ГАРАТАЙ, АРТАЙ, ГАРТАЙ м. Араты. Прынясі есці аратаму. Рыбчына Віл. Гараты гарэ ў крыніцах. Міратычы Карэл. Аратай, што зямлю арэць. Ракаўскія Швянч. Дрэнны аратай, цальнік кідаіць. Магуны Паст. Артай арэць канём. Саланое Віл. Каторы жыве на вёс
75 👁