Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
цы, кажды гартай. Гемзы Шальч.; параўн. літ. artojas тж'. АРАХВЯ'НІСКА н. Гарохавішча. Гарох у халхозя скасілі, асталося арахвяніска. Быстрыца Астр. АРА'ЦЬ, ГАРА'ЦЬ, fOPA'Tbl незак. 1. Араць. ён арэць добра. Саланое Віл. Аралі сахой, патом плугам. Відаўцішкі Вільн. Як гаруць, то чапляюць пастароНкі за ворчык. Вялікія Баяры Шчуч. Калісьці гаралі сахой. Старыя Трокі Трак. Драўлянай сахой гаралі. Стральцы Гродз. Тата валом гараў. Мсцібава Ваўк. Што рабіў? — гараў. Паляцкішкі Воран. Mo гарацьмо? Дзяніскавічы Ганц. Яны сеялі i гаралі. Гемзы Шальч. Гараў трактар. Стральцы Шальч. Гараць за гай пашлі. Кіралі Шчуч. Сохамі гаралі, гаралі валамі. Грыкені Вільн. За Польскаю гаралі сахою. Беняконі Воран. ён гараў поле. Boстрава Мает. Я не відзела, як валамі гаралі. Новікі Гродз. На быкох гаралі. Беняконі Воран. Некалі гаралі валамі. Альхоўка Навагр. Як гаруць, гракі чэрві выбіраюць. Дакудава Лід. Гараў-гараў — хацеў сесці, а тут сказалі свіням несці. Жылі Іўеў. Пахае no-руську, а no-нашэму горэ. Горек Бяроз. До мыколаёвськыі войны в нас шэ горалы сохамы, а посля не. Сіманавічы Драг. 2. Тармазіць плыт. Дзелалі caxyr выскаквалі с сахой на берах — i арэць. Ары! — i заарэць ганок. Лісна В.-Дзв. АРА'ЧЫ гл. ГАРА'ЧЫ АРАШНЯ'К м. Тое ж, што і а л е ш ч ы н я к. У лясу расце арашняк. Малькуны 1гн. АРБА' I ж. 1. Тое ж, што i а р а н ё. Васенняя арба. Мярэцкія Глыб. Вядома ш, якая арба была на валах. Крэва Смарг. У гэтым годзе благая арба: то дошч ліець, то мокра. Малькуны 1гн. 2. Узаранае поле. Дзе арба канчаецца, пачынаецца прывалак. Малькуны 1гн. АРБА' II ж. Горб. У арбу скруціла яе. Што ты ў арбу exiліўся? Старыя Смільгіні Воран. АРБА'ТЫ гл. ГАРБА'ТЫ АРБО'Н м. Аўтобус. Арбон ідзе вёскай. Старыя Трокі Трак. Арбон ідзе да Гродна. Стральцы Шальч. Ехала арбонам, чы аўтобусам, часцей аўтобус кажуць. Малькуны 1гн. АРГАНГСТЫЙ м. Арганіст. Арганістый захадзіў. Быстрыца Астр. АРГА'НЫ мн. муз. Арган. Арганы на хорах у касцелі. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. organy тж'. АРП'НЯ гл. ВЯРГГНЯ АРДЗЕЛЯВА'ТЫ, АРДЗІЛЯВА'ТЫ прым. Кручаны, пакручасты (пра драўніну). Ардзеляватая сосна з кручанай драўнінай. Рыбчына Віл. Ардзіляватая дзерава бываіць крывоя, северныя слаі цвёрдыя, як костка. Кураполле Паст. АРДЗІЛІНА' ж. Крывое дрэва. Бываіць крывіна такая, называюць ардзіліна, жасцяная дрэва. Кураполле Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

fopatbl, арачы, арбаты, ардзеляваты, ардзіляваты, арпня, гарачы, гарбаты
17 👁
 ◀  / 513  ▶