ЗАЛІЦЬ ВОЧЫ (слепакі, горла). Пагардл., абурэн., асудж. Знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, быць п'яным. Гэто ш нек Юзіка іхняго бачыла, хадзіў с хлопцамі, заліў вочы. Падышоў, праўды, да міне, прывітаўсё, але ледзьвя стаяў на нагах. Веч., Стаўб. р. Быў бы і жыўшы (з сям'ёй), але кажды дзень у сталоўку ходзіць, заліець вочы і гатоў. Зам., Брасл. р. Набраўся, заліў гэтыя сьляпакі і добро. Кай., Кар. р. А Іра паглядзела, што ён залье вочы і тады прыцягняцца гэдакі во, й ні захацела за яго йсьці. Сав., Стаўб. р. Залье горла—і дзе яго німа. Там жа. І хлопяц харошы, рабацяшчы, ціхі, але вочы залье і ні памагая, прыдзя і сьпіць. Веч., Стаўб. р. Віцік Рэнін паслушны: ён і дроў прывязе, і так што паслухая, але любіць выпіць. Горла залье і ўжо робіцца некім дурным, вот ні люблю яго за гэто. Гор., Стаўб. р. ЗАЛЯГАЦЦА АД СМЕХУ. Гл. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ. ЗА МАЁЙ ПАМЯЦЦЮ. Гл. ЗА МАЮ ПАМЯЦЬ. ЗА МАЮ ПАМЯЦЬ. ЗА МАЁЙ ПАМЯЦЦЮ. Пры жыцці, на вяку каго — сведкі, відавочніка падзеі, здарэння. За маю памяць, бывало, пайсьці ў Стоўпцы — рас плюнуць. І пойдзяш, і прыйдзяш, і ўсё паробіш. Жац., Стаўб. р. Не за маёй памяцьцю гэто было, Саша, ні помню. Можа й вадзіліся (ваўкі), але, як я помню, то ні лесу, ні ваўкоў у нас ні было. Гор., Стаўб. р. Хто яго, дзеткі, ведая. Ні помню, можа ні за маёй памяцьцю й хадзілі (каляднікі), а я ні помню. Сав., Стаўб. р. ЗАМОК ПАЦАЛАВАЦЬ. Гл. ПАЦАЛАВАЦЬ ЗАМОК. ЗА НОС ВАДЗІЦЬ каго. Гл. ВАДЗІЦЬ (павадзіць) ЗА НОС каго. ЗАПІСАЦЬ (сабе) НА ЛБЕ што. Паграж. Добра запомніць што. Другі рас я табе ні буду гаварыць, а як усмалю! Запішы сабе на лбе. Раўч., Пух. р. Запішы на лбе: калі не будзеш памагаць, есьці ні дам, так і будзяш галодны бегаць увесь дзень. Гор., Стаўб. р. ЗАПІСАЦЬ У ЧОРНУЮ КСЁНЖКУ каго. Браць на заметку (за парушэнне дысцыпліны, грамадскіх правоў і інш.), зафіксаваць парушэнне законнасці. Дарэктар паставіць у жыця машыну і старажуя канюшынку. Казалі, Антака запісаў у чорную ксёншку. Табе, кажа,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁