тут працэнты будуць, дзе спасьвіў. Пр., Стаўб. р. Некалі баяліся вучыцяля. Як запіша у чорную ксёншку, то дабра ні чакай — зг'уры кідай школу. Сав., Стаўб. р.
ЗАПЛАЦІЦЬ ЧОРНАЙ НЯЎДЗЯЧНАСЦЮ каму. Аддзякаваць злом за дабро. Гадавала, гадавала, а ён заплаціў ёй на старасьць чорнай няўдзячнасьцю за яе дабро. Гор., Стаўб. р. Матка іх была харошая-харошая, душу раніла за гэтымі хлопцамі, а доля-то яе была плахая, чорнай няўдзячнасьцю заплацілі дзеці. Глядзела, гадавала, а яны кінулі й павалакліся ў сьвет, кінулі ўсё і павалакліся. Бачыш, як бывая.. Сав., Стаўб. р.
ЗАПЛЮШЧЫЎШЫ (заплюснуўшы) ВОЧЫ. Асудж. 1. Бессаромна, не адчуваючы сораму. Ужо й ён ідзе, ідзе заплюшчыўшы вочы. Хто яго прасіў, гэтаго чалавека, бес яго тут ні абыйдзяцца. Жац., Стаўб. р. Г'ус (мянушка чалавека) сам пашоў (на бяседу) заплюснуўшы вочы, яго ні прыглашалі. Ліцв., Карм. р. Валачэцца той кульгавы заплюшчыўшы вочы, што яму тут трэба. Сав., Стаўб. р. 2. Без цяжкасцей, лёгка. Паглядзі, што за курыца! Шэсьць рублёў то я за яе заплюшчыўшы вочы ўзяла п. І ні таргавалася п нават! Сав., Стаўб. р. Казік заплюшчыўшы вочы зойдзя табе ў той Жацяраў, ён жа тудэю ў школу ходзіць. Там жа.
ЗАПРЭГЧЫ Ў ХАМУТ каго. Здзекавацца з каго, эксплуатаваць каго. Я вам шчыра скажу, што я прапаў бы пры Польшчы. Пры Польшчы мае дзеці былі б вечныя парапкі, памешчык бы запрох у хамут і век бы паганяў. А цяпер мае дзеці ўсе вышлі ў людзі, асталася апошняя (дачка) таквеле (толькі) такая. Лоз., Навагр. р.
ЗАПУСКАЦЬ (запусціць) РУКУ ў што, куды. Асудж., абурэн. Прысвойваць што, карыстацца чым незаконна, красці казённае, грамадскае. У нас посьлі вайны старшына такей търбъхват быў, што хацеў, тое й рабіў. Пръдаў лес, грошы ў кішэню. Хату зрубіў, хату гэту пръдаў. Зноў грошы. Стаў руку запускаць і ў калхозный мяшок. І колькі вяровачкі ня віцца, канец будзіць. Рас занусьціў руку ў мяшоў, а тут яго й завізалі. Судзілі. Ляўк., Арш. р.
ЗАРАБІЦЬ НА АБАРАНКІ. Гран., паграж. Быць фізічна пакараным, заслужыць пакаранне. От ты ў міне заробіш на абаранкі, от заробіш, распусьнік. Раўч., Пух. р. Дасьць маці, заробіця на абаранкі, скарэй падмятайця ў хаці. Жац., Стаўб. р.
99 👁