стом. Я думала, што паедзям разам, і мне весялей будзя. Жац., Стаўб. р. ЗАЛАЗІЦЬ У ДАЎГІ. Гл. У ДАЎГІ ЗАЛАЗІЦЬ (улазіць). ЗАЛАМАЦЬ РУКІ. Гл. ЛАМАЦЬ (заламаць) РУКІ. ЗАЛАТЫЯ ГОРЫ. Казачнае багацце, дастатак. Сколько чоловік нэ жывэ, то шчоб ёму, скажом, золотые горы, коб вун нэ муг оком окынуть богатьтя, а всэ б вону мало. Бот., Пін. р. Яму кап нівядомо што, кап залатыя горы, то ўсё кепско было п. Такі ўжо жмінда ўрадзіўсё, яму ўсё мало. Сав., Стаўб. р. Салдат абяцаў ёй залатыя горы, а ў бабы доўгі волас, а вум кароткі, паверыла, кінула мужыка і скруцілася ў сьвет. Там жа. ЗАЛЕЗЦІ У КІШЭНЮ ч ы ю, д а к а г о. Незаконна карыстацца чыім дабром, ашукваць, абкрадваць каго. Я ўжо зразумеў. Во ў нас у Залужы быў поп. Ён харашанько залезя ў кішэню, возьмя, але дзякуй ні скажа. Так што адна халера ці ксёнц, ці поп. Сав., Стаўб. р. Іх судзілі, бо залезьлі ў чужую кішэню, калхознаё жыто кралі, а ты кажаш — ніспрявядліво. Гор., Стаўб. р. ЗАЛІВАЦЬ ВОЧЫ к а м у. Абурэн., асудж. Гаварыць няпраўду, хлусіць. Пачаў нешто плявузгаць, што быў панам, што много кароў, авечак некалі было ў яго. Што ты, кажу, заліваяш вочы?! Ці ж гэто ні за маёй памяцьцю было, што я ўжо й ні ведаю? Нічого ў цібе, кажу, ні было, адно рабіў як чорны вол, ні дня ні ночы ні знаў. От гэто то было! Сав., Стаўб. р. Нек заходзіць братавая й давай вочы заліваць мне, што дачка яе недзя там у Мінску вельмо много палучая. А якая там дачка! Можа, сем клас прайшла с калідорам разам, то адкуль тыя грошы. Але ж маці хваліцца дачкою. Жац., Стаўб. р. ЗАЛІЦЦА СЛЯЗЬМІ. Спаг., шкадав. Горка, слёзна плакаць. Залілася сьлязьмі Алена і расказала маме, што Тамаш (дзяцей у яго ні было, а жыў багата) хочаць купіць дачку, што за дачку даець плацьця шарсьцянае, ватоўку, бацінкі, дзьве хустачкі. Ульян., Сен. р. Як убачыла я раняных, залілася сьлязамі, дзе можа й мой так ляжыць і войкая. Сьвету ні бачыла, так мне нек горна зрабілосё. Гор., Стаўб. р. Гарыць гумно паўнюсінькаё ўсякаго дабра — ведамо, восянь, а што ш тут рабіць, а што ш чыніць? Тушыць страшно, бо страляюць, пулі сьвішчуць, а дабро прападая. Залілася я сьлязамі, рукі заламала. Сав., Стаўб. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁