Адаміха, надула губы і ні глядзіць, ні скажа «дзень добры» нават. Сав., Стаўб. р. Марынка ўгневалася на Аліка, губы закапыліла, адварочваяцца. А ён жа ні вінаваты саўсім, ні чапаў ён яе. Там жа. Бар'ясь губы надуў і йдзе, як сьвіньня, ні гляня на пругмень. Вот людзі, вот нёлюдзі! Гор., Стаўб. р. Во ўжо хлопіц! Чуць што, грыбы надьме і гатоў заплакаць. У каго ён такі ўдаўся, ні знаю. Кр., Чачэр. р. ЗА КАРАЛЁМ (за царом) ГАРОХАМ. Вельмі даўно. Расказваяш ты невядомо што. Можа калі за каралём Гарохам і было, што тут лес рос і рэчка цякла. Але ў нас ніхто ні помніць тут ні лесу, ні рэчкі — адно полё. Жац., Стаўб. р. Во ўспомніў! Яшчэ за царом Гарохам у той хаці вучыліся, спрадвеку, як помню. І вучыцяль жыў у бакочаццы, я ш помню. Гэто ціпер новую школу паставілі. Сав., Стаўб. р. А братко ты мой! Прыпомніў. Калі тоё было, можа за царом Гарохам. Німа ціпер ні тых брычак, ні той збруі. Ас., Стаўб. р. ЗАКІДАЦЬ ВУДЫ Гл. ЗАКІНУЦЬ (закідаць) ВУДЫ. ЗА КІЛАМЕТР АБХОДЗІЦЬ. Гл. ЗА ВЯРСТУ (за кіламетр) АБХОДЗІЦЬ. ЗАКІНУЦЬ (закідаць) ВУДЫ. У гутарцы асцярожна намякаць на што, непрыемнае субяседніку, папярэдне дазнавацца пра што. Глядзі, куды яна закінула вуды. А я, дурная, думала, што яна нічого пра муку ні ведая. Хал., Стаўб. р. Куды гэто ты закідаяш вуды? Што ты ведаяш пра яе, балбатун? А хочаш яшчэ быць добранькім. Гор., Стаўб. р. ЗАКІНУЦЬ СЛОВА з а к а г о. 'Заступіцца, папрасіць за каго. Што я цібе буду прасіць, Бронісько: закінь ты там слово ў канторы за майго, можа, гэты доўг як-небуць зьнімуць, можа, плаціць ні трэба будзя, дзе ш тых грошай набрацца. Ас., Стаўб. р. Правда, солтус закінув слово за ёго, то пустілі потым додому. Цер., Пін. р. За міне ніхто ні пастаіць, слова ні закіня, баяцца. Прасіла Сашку, кап закінуў слова, сваяк жа, то дзе там! Ні мурмур. Сав., Стаўб. р. ЗАКРУЦІЦЬ ХВАСТОМ. Асудж. Паводзіць сябе не так, як усе, раптоўна запярэчыць, не згадзіцца. У нас жэншчына адна закруціла хвастом, кінула мужыка, паехала зь некім на Севяр, у Карэлафінскую рэспубліку. Пр., Стаўб. р. Чаго гэто Волька Костусява закруціла хва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁