Адаміха, надула губы i «i глядзіць, ні скажа «дзень добры» нават. Сав., Стаўб. p. Марынка ўгневалася на Аліка, губы закапыліла, адварочваяцца, A ён жа ні вінаваты саўсім, ні чапаў ён яе. Тамжа. Бар'ясь губынадуў ійдзе, як сьвіньня, ні гляня на пругмень. Вот людзі, вот нёлюдзі! Гор., Стаўб. p. Во ўжо хлопід! Чуць што, грыбы Надыме i гатоў заплакаць. У каго ён такі ўдаўся, ні знаю. Kp., Чанэр. p. ЗА КАРАЛЕМ (за даром) ГАРОХАМ. Вельмі даўно. Расказваяш ты невядомо што. Можа калі за каралём Гaрохам i было, што тут лес рос i рэчка цякла. Але ў нас ніхто ні помніць тут ні лесу, ні рэчкі— адно полё. Жац., Стаўб. р. Во ўспомніў! Яшчэ за даром Гарохам у той хаді вучыліся, спрадвеку, як помню. I вучыцяль жыў у бакочаццы, я ш помню. Гэто діпер новую школу паставілі. Сав., Стаўб. р. А братко ты мой! Прыпомніў, Калі тоё было, можа за даром Гарохам. Німа Ціпер ні тых брычак, ні той зоруі. Ас., Стаўб. p. ЗАІўІДАЦЬ ВУДЫ Гл. ЗАКІНУЦЬ (закідаць) ВУДЫ. ЗА КІЛАМЕТР АБХОДЗІЦЬ. Гл. ЗА ВЯРСТУ (за кіламетр) АБХОДЗІЦЬ. ЗАКІНУЦЬ (закідаць) ВУДЫ. У тутарцы асцярожна намякаць на што, непрыемнае субяседніку, папярэдне дазнавацца пра што. Глядзі, куды яна закінула вуды. А я, дурная, думала, што яна нічого пра муку ні ведая. Хал., Стаўб. р. Куды гэто ты закідаяш вуды? Што ты ведаяш пра, яе, балбатун? А хочаш яшчэ быць добранькім. Гор., Стаўб. р. ЗАКШУЦЬ СЛОВА з а ка г о. 'Заступіцда, папрасіць за каго. Што я дібе буду прасіць, Бронісько: закінь ты там слово ў канторы за майго, можа, гэты доўг як-небуць зьнімуць, можа, плаціць ні трэба будзя, дзе ш тых грошай набрадца. Ас., Стаўб. р. Правда, солтус закінув слово за ёго, то пустілі потым додому. Цер., Шн. р. За міне ніхто ні пастаіць, слова ні закіня, баяцца. Прасіла Сашку, кап закінуў слова, сваяк жа, то дзе там! Hi мурмур. Сав., Стаўб. р. ЗАКРУЦЩЬ ХВАСТОМ. Асудж. Паводзіць сябе не так, як усе, раптоўна запярэчыць, не згадзіцда. У нас жэншчына адна закруціла хвастом, кінула мужыка, паехала зь некім на Севяр, у Карэлафінскую рэспубліку. Пр., Стаўб. р. Чаго гэто Волька Костусява закруціла хва
Дадатковыя словы
барясь, збруі
27 👁