Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
расказваюць, выскаляюцца, за жываты бяруцца бабы, гэдак рагочуць. Веч., Стаўб. p. Натта сват смешны быў. Як пачаў гаварыць, аткуль словы ў яго бяруцца. I як скажа, як скажа, ажно за жываты бяруцца ўсe. Дараг., Маст, p. A Максім п'яны на плечах у пана прыгаворвае: «Хоць рас на панові покатаюса, ні заўсёды ім на нас езьдзіці. Но-о-о, пане! Хучэй бежы». А мушчыны й дзеці сьледом аш за жываты беруцца. Мур., Пруж. р. Пашоў рас п'яны Саша купацца. Палажыў адзежу на беразі й палее. А жацяраўскія хлопцы за яе й ходу. Крычыць дзяцько у кустах голы-галюсінькі, а яны пэнкаюць са сьмеху, аш за жыватэ бяруцца. Cae., Стаўб. р. ЗА.ЖЫВОЮ ГАЛАВОЮ. Пры жыцці (сябе самога ці каго). Трэба дастаць дзерава, падняць хату i падлогу памяняць, дашчок нарэзаць. Хачу за жывою галавою хату настроіць. Гр., Слуц. р. За жывою галавою (мужа) я клопату ні мела. I дроў навязе, i намеля, i ці купщь што, ці прадаць. А ціпе| ўсё самой трэба. Сав., Стаўб. р. А што ім (дзецям) за жывою галавою? Ш шманаюць (турбуюцца) сабе. Бацько i дастаня, й прывязе. Там жа. Хачу паставіць дзецям хату за жывою галавою, грошай сабрала трохі. Там жа. , ЗАЖЫЦЬ ПАНАМ. Гл. ЖЫЦЬ (зажыць) ПАНАМ. ЗА ЗУБАМІ ДЗЯРЖАЦЬ. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) ЯЗЫК ЗА ЗУБАМІ. ЗАЙЧЫКАУ ХЛЕБ. Рэшткі ежы, прывезенай дадому з лесу, лугу, поля i г. д., якую прапануюць з'есці дзецям (з дзіцячага лексікону). От як, бывала, езьдзілі на балота — у Поўхава ці Карузера — бралі з сабою хлеп, да той хлеп ня ізьзясі, прывязеш ў торбацца ці кішэні, дак то зайчыкаў хлеп. Прыўёс зайчыкаво хлеба, што зваляецца ў торбя ці кішэні. Гр., Слуц. р. Ого, помню, прыедзя тато аткуль, а я адразу ў кішэню, йіукаць зайчыкаў хлеп. A які ён смашны, як успомню. Ведамо, малыя. Сав., Стаўб. р. Ны плач, малэнька. Зарэ (хутка) прыдэ тато, прыныеэ тобі зайчыкового хліба да сала, да будымо істы. Ой да смачно! Фран., Іван. р. ЗАКАПЫЛЩЬ (надуць) ГУБЫ (лупы, грыбы). Асудж., дакор. Загневацца, зазлаваць, надзьмуцца на каго; не размаўляць з кім, загневаўшыся. Чаго гэто ты ўжо закапыліў губы, йдзі патходжвацца й пойдзям, людзі чакаюць, нідобро. Сав., Стаўб. р. Ей два слова ні скажы, адразу лупы закапыліць. Няс., Навагр. р. Ідзе вуліцаю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, карўзера, пяны
15 👁
 ◀  / 321  ▶