ЗА ДЗВЕРЫ ВЫСТАВЩЬ каго. Гл. ВЫСТАВЩЬ ЗА ДЗВЕРЫ к а г о. ЗАДЗЕЦЬ ЗА ЖЬШОЕ к а г о. Глыбока ўсхваляваць, каго ўпікнуўшы;- у гутарцы закрануць справы, учынкі, напомніўшы пра непрыемнае. Шчапіліся сварыцца кума з браціхаю, чуць ні пабіліся, а потым кума задзела яе за жывое, сказала праўду. Браціха адразу сьціхла й слова ні сказала. Кущ., Кл. р. Маруся нічого ні казала, маўчала, толькі слухала. А як Пятрусь задзеў за жывоё, адразу, як чорт, на яе ўсьсеў, ні панаравіласё. Сав., Стаўб. р. ЗАДЗІРАЦЬ ГАЛАВУ п ер ад к i и. Гл. ЗАДЗІРАЦЬ (драць) НОС (галаву) п ер ад кім. ЗАДЗІРАЦЬ (драць) НОС (галаву) п е р ад к i м. Асудж., непав. Ганарыцца, важнічаць перад кім, праяўляць фанабэрыю ў адносінах да каго. Нетто мой сусет стаў задзіраць нос. Што ш, разбагацеў І з начальствам водзіцца. Сав., Стаўб. р. Пажыве трохі ў горадзе i тады йдзе па вуліцы й задзірае нос, краля такая. Мач., Бабр. р. Тоня, як стала рабіць у Школі, та ўжэ гэдык задаецца, што страхч3адзярэ галаву й ходзіць як усё роўно на яе ўвесь сьвет глядзіць. Востр., Зелье, р. Я ўжо сьміялася кала вашых дзіўчат: «Тэта вы цяпер насы дзірацё— студзентачкі, а во пасьля распрадзяленьня як зашлюць во ў такую дзірэўню, як наша, у пук пойдзіць дзеўка. Ульян., Сен. р. Гэта ш яна нос дзярэ, гэта ш ёй роўні німа, тут, кажа: «У мяне даўней было, i цяпер маю». Сав., Стаўб. р. Юзічыха старого ні губляя, свайго дзяржыцца, дзярэ нос. Там жа. ЗА ДЗЯКУИ. Задарма, бясплатна, без ніякай платы (рабіць што). Шыфір прывізла за дзякуй, ні плаціла. Ульян., Сен. р. Хто табе будзя рабіць за дзякуй, заплаці, цётка, зробім. Жац., Ст'аўб. р. Сват табе й за дзякуй загародзіць (плот), толькі трэба добра папрасіць чалавека, пачаставаць. Сав., Стаўб. р. ~ ЗАДРАЦЬ ДЫ БДРЫ. Гл. ЗАДРАЦЬ ДРЫ БДЗІ (дыбдры). ЗАДРАЦЬ ДРЫ БДЗІ (дыбдры). Іран. Памерці. Трэба хаваць грошы, бо як задзяру дрыбдзі, то ні будзя за што прысыпаць. Ліп., Вор. р. Учора шчэ гараў, а дзісь дыбдры задраў. Там жа. ЗА ЖЫВАТЫ БРАЦЦА. Моцна i ііічыра смяяцца, смяяцца ад душы. Зьбяруцца, бывало, на лузі й байкі
23 👁