стом. Я думала, што ііаедзям разам, i мне весялей будзя. Жац., Стаўб. р. ЗАЛАЗЩЬ УДАУГІ. Гл. У ДАУГІ ЗАЛАЗЩ Ь (уда* зіць). . ЗАЛАМАЦЬ РУКІ. Гл. ЛАМАЦЬ (заламаць) РУКІ. ЗАЛАТЫЯ ГОРЫ. Казачнае багацце, дастатак. Сколько чоловік нэ жывэ, то шчоб ему, скажом, золотые горы, коб вун нэ муг оком окинуть богатьтя, а всэ б вону мало. Бот., Шн. р. Яму кап нівядомо што, кап залатыя горы, то ўсё кепско было п. Такі ўжо жмінда ўрадзіўсё, яму ўсё мало. Сав., Стаўб. p. Салдат абяцаў ёй залатыя горы, a ў бабы доўгі волас, a вум кароткі, паверыла, кінула мужыка i скруцілася ў сьвет. Там жа. ЗАЛЕЗЦІ У КІШЭНЮ ч ы ю, д а к а г о. Незаконна карыстацда чыім дабром, ашукваць, абкрадваць каго. Я ўжо зразумеў. Во ў нас у Залужы быў поп. Ен хорашанько залезя ў кішэню, возьмя, але дзякуй ні скажа. Так што адна халера ці ксёнц, ці поп. Сав., Стаўб. p. Іх судзілі, бо залезьлі ў чужую кішэню, калхознаё жыто іфалі, а ты кажаш — нісправядліво. Гор., Стаўб. p. ЗАЛІВАЦЬ ВОЧЫ ка му. Абурэн., асудж. Гаварыць няпраўду, хлусіць. Пачаў нешто плявузгаць, што быў панам, што много кароў, авечак некалі было ў яго. Што ты, кажу, заліваяш вочы?! Ці ж гэто ні за маёй памяцьцю было, што я ўжо й ні ведаю? Нічого ў'цібе, кажу, ні было, адно рабіў як чорны вол, ні дня ні ночы ні знаў. От гэто то было! Сав., Стаўб. p. Нек заходзіць братавая й давай вочы заліваць мне, што дачка яе недзя там у Мінску вельмо много палучая. А якая там дачка! Можа, сем клас прайшла с калідорам разам, то адкуль тыя грошы. Але ж мацг хваліцца дачкою. Жац., Стаўб. р. , ЗАЛІЦЦА СЛЯЗЬМІ. Спаг., шкадав. Горка, слёзна плакаць. Залілася сьлязьмі Алена i расказала маме, што Тамаш (дзяцей у яго ні было, а жыў багата) хочаць купіць дачку, штр за дачку даець плацьця шарсьцинае, ватоўку, бацінкі, дзьве хустачкі. Ульян., Сен. р. Як убачыла я раняных, залілася сьлязамі, дзе можа й мой так ляжыць і войкая. Сьвету ні бачыла, так мне нек горна зрабіласё. Гор., Отаўб. р. Гарыць гумно йаўнюсінькаё ўсякаго дабра — ведамо, восянь, а што ш тут рабіць, а што ш чыніць? Тушыць страшно, бо страляюць, пулі сьвішчуць, а дабро прападая. Залілася я сьлязамі, рукі заламала. Сав., Стаўб, р
Дадатковыя словы
шарсьцйнае, ўцібе
17 👁