ЖЫЦЬ У КУЧЫ. Разам, супольна з маладымі весці гаспадарку. Як жывеш у кучы, ўсякся бывая. Бывая, што й дачка ўсердзіцца. Бывая, зяць усердзіцца. Ульян., Сен. р.
ЖЫЦЬ ЧУЖЫМ ТРУДОМ. Незадав., дакор. Карыстацца плёнам працы іншых, прысвойваць людскія здабыткі. Давыд увесь час чужым трудам жывець. Век у калхос на работу ні ходзіць, а жывуць як! Ляўк., Арш. р. Яна ўвесь век чужым трудом жыве. Юзэфа рабіла як вол, а яна — што! Кап смашно зьесьці, пагуляць, а на рабоці ні перадасьць, не. Сав., Стаўб. р.
ЖЫЦЬ ЯК БАБІЧ. Жыць адзінока, без жонкі, дзяцей. Гляньця, Адаму семдзісят чатэры гадэ і ніжанаты. Меў васімнаццаць дзесяцін зямлі й дзеўкі ні дабраў. І харошы, гляньця, й ні дурны, а дзеўкі ні дабраў. Жывё як бабіч. Кашулі ніхто ні памыя, есьці ніхто ні наварыць. Пр., Стаўб. р.
ЖЫЦЬ ЯК НАБЯЖЫЦЬ. Жыць так, як прыходзіцца, як складваюцца абставіны. Трэба жыць як набяжыць. Набяжыць добро й набяжыць дрэнно, а жыць трэба. Сав., Стаўб. р. Што ты, Міхашча, зробіш? Трэба жыць як набяжыць. Кепско, аей як кепско адной. Там жа.
З
ЗАБІВАЦЬ (забіць) ДУХІ (бакі) к а м у. Незадав. Не даваць магчымасці гаварыць каму; сказаць што, перабіваючы гутарку каго. Некія нівыхаваныя дзеткі ў Манькі. Прыйдзяш, ну, заб'юць духе, слова сказаць ні можно, на шыю вешаюцца, па кішэнях лазяць — дай цукерак. Марх., Стаўб. р. Заўсюды ты мне ні дасі слова сказаць, заб'еш духе мне. То калі ты такі разумны, рабі сам, ні камандуйся тут. Сав., Стаўб. р. С Тадзікам ты не згаворысься, о не! Бакі заб'е, слова ні дасьць сказаць табе: ты яму слово, ён табе дзесяць. Жац., Стаўб. р. Хацела папрасіць, кап прыходзіла да мяне пасядзець, такія доўгія вечары цяпер, але мацяры пабаялася, забівая духе маладзіцы, ні дасьць слова выгаварыць. Гор., Стаўб. р.
ЗА БЛІЗКІ СВЕТ. Гл. БЛІЗКІ СВЕТ.
ЗАВАРЫЦЬ КАШУ. КАША ЗАВАРЫЛАСЯ. Пачынаць складаную, клапатлівую, часам непрыемную справу; наспела нешта нядобрае. Гэто трактарыст кашу ўсю
95 👁