заварыў. Брыгадзір сказаў ехаць пад лес араць, а ён папёрся ў Мінск, трэба было да брата нечаго, а тут якрас камісія некая с праверкай прыехала. Гор., Стаўб. р. Тут некая каша зноў заварваецца, бо ранічкаю прыягджаў участковы, паклікалі бугалцяра і нешта доўго гаварылі. Там жа. От гэты Мар'ян заварыв кашу! Хватыть на п'ять годов грошыма расхлёбватыса. Вел., Пін. р.
ЗА ВАЧЫМА. Не тут, не дома, далёка. І цэлы век гетак: ні рахубы (парады), ні рады, ні савета, ведама, за вачыма дзеці, ні дайці, ні даехаць. Гр., Слуц. р.
ЗА ВЕЛЬКІ ГРОШ. (За) добрым заработкам (гнацца). Штатная работа ў калхозі нарасхват. Хоць і ўставаць рано трэба, от, як даяркі, скажам, хоць і цяшко, але за велькі грош гоняцца. Сав., Стаўб. р. Пагнаўсё за велькі грош, много зарабляя, але здароўё слабаё, які ён зрабіўсё, гэты чалавек. Жац., Стаўб. р. Нявестка вельмі ш дасужая. Яна перадавая ў калхозі, робіць як матор, заўсюды на цяжэйшых работах, каб зарабіць, за велькі грош гоніцца. Там жа.
ЗАВЕСЦІ КАМПАНІЮ з кім. Гл. КАМПАНІЮ ВАДЗІЦЬ (весці) з кім.
ЗАВІДКІ БЯРУЦЬ каго. Зайздросціць каму. Гляну на Пятроўскае хлопцаў, завіткі бяруць, ото, дзеці: ні вып'я, ні пракурыць, зь людзьмі хорашо жывуць. Уродзяцца ш такія! Сав., Стаўб. р. Цябе завіткі бяруць? Ні прыбядняйся. І ты добро жывеш, німа чаго другім завідуваць. Ас., Стаўб. р. Аш завіткі бяруць, вот грыбоў назьбіраў, і палядзі якія — адзін у адзін. Дзе гэто ты хадзіў? Жац., Стаўб. р. Пагляджу на Маньчыных дзяцей — бяруць завіткі, такія харошыя, паслушныя, ціхія, рабацяшчыя. Гор., Стаўб. р.
ЗА ВУШАМІ ПІШЧЫЦЬ. Надта кіслая (пра страву). Наварыла ты сёнячы некай капусты, аш за вушамі пішчыць. Веч., Стаўб. р. А мой любіць! Навару капусты за вушамі пішчыць, а ён есьць і хваліць, кажа, люблю. Сав., Стаўб. р. Гаркачэча, зялепуха, кіслата, за вушамі пішчыць, а яны ш ядуць (яблыкі), а вішаняк ні хочуць. Там жа. Пашлі ў лес па ягады, дак у Старом лесі Міша напаў на касьцянкі, а яны ш кіслыя-кіслыя, пішчыць за вушамі, а ён іх есьць, чорныя (ягады) ні хоча, а гэтыя есьць. Там жа.
ЗА ВУШЫ НЕ АДЦЯГНЕШ каго. Жартаўл. Вельмі смачная, вельмі падабаецца (ежа, страва). Баба на
103 👁