канца німа. Сав., Стаўб. р. Напрэцца аладак, потым міску верашчакі ўложыць, міску забелянаго крупніку ці заціркі — наесца, наесца сабе, жывот ў сем столак, ці што ў яго. І пашоў на работу. Гор., Стаўб. р.
ЖЫЛЫ ВЫЦЯГНУЦЬ з каго. Гл. ЦЯГНУЦЬ ЖЫЛЫ (г'ізунты) з каго. ВЫЦЯГВАЦЬ ЖЫЛЫ з каго.
ЖЫЦЬ АДНУ ПЯТНІЦУ. Вельмі мала. Хацела паехаць Пархімовічыха ў Шчэбеж, а як жа яна паедзя?! Старая, самой жыць асталосё адну пятніцу, а яшчэ ехаць выбіраяцца. Хто цібе, галупка, выпіша, хто завязе да той Ядзі? Сав., Стаўб. р.
ЖЫЦЬ З КАПЕЙКІ. Гл. ЖЫЦЬ З РУБЛЯ (з капейкі).
ЖЫЦЬ З РУБЛЯ (з капейкі). Жыць толькі на грошы. Добра ў вёсца. І ягада табе свая, й бульба, й грыбоў назьбіраіш. Ні то што ў горадзе — жыві з рубля. Хож., Маладз. р. На сяле й цыбулька свая, і гурочкі. А ў горадзі жыві з рубля, ўсё купі да купі. Шаш., Стаўб. р. У нас усё сваё: й малачко, й яечка, ня то што ў горадзі ў гэтым ўсё купі. Жывеш с капейкі, туды бяжы, сюды бяжы. Язн., Віл. р.
ЖЫЦЬ І ПЕСНІ ПЕЦЬ. Гл. ЖЫЦЬ ПРЫПЯВАЮЧЫ.
ЖЫЦЬ ПАНАМ. У матэрыяльным дастатку. Антон жыве панам, чаго ў яго німа. Дабра ўсякаго, грошай много, хату як шклянку паставіў. Сав., Стаўб. р. Цяпер вунь нават Адась жыве панам: хату добрую паставіў, цілівізар глядзіць, а то галадаў раней. Гор., Стаўб. р.
ЖЫЦЬ ПРЫПЯВАЮЧЫ. ЖЫЦЬ І ПЕСНІ ПЕЦЬ. Матэрыяльна вельмі добра жыць. Яна за ім жыве прыпяваючы. Вяліч., Сал. р. Ён жыве цяпер прыпяваючы. Пеньсю добру палуча. Да яна дванаццаць рублёў. У кузьні наплешча на сто рублёў — кавалём яшчэ робіць. Гр., Слуц. р. Жылі п прыпяваючы, калі п не жылі прапіваючы. Бял., Лаг. р. У мяне й соткі, у мяне й садок, у мяне й агурок, у мяне й цыбулька свая. У мяне, брат ты мой, сьвіней двоя. У мяне кароўка, пеньсія сорак рублёў. Жыві й песьні пяі. Мік., Мядз. р.
ЖЫЦЬ СВЕТУ ПРЫКУПІЎШЫ. Шчасліва жыць. Мне каб гаспадыньку ў хату... Каб магла ў печы выпаліць, што трэба па хазяйству зрабіць. А я сталярнічаў бы. І жылі б мы зь ёю сьвету прыкупіўшы. Бял., Лаг. р.
102 👁