Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
гумару. Рас на перапынку як яны (вучні) там захадзіліса, Клара нешта пісала, а ён лес да яе з заляцаньнямі. Дак яна, жартаў не пазнаўшы, як пісала, ручка эта сь пяром як была ў руццэ, так наотмаш i сунула тым пяром у твар. Гр., Слуц. р. Гналі ў нас самагонку. Бронак напіўся, ідзе па вуліцы, ногі адна сюды, другая туды. А едзя салдат на кані. Бронак да яго: «Чаго ты разьягджаяш тут?» А той жартаў ні пазнаў да шомпалам па карку, па карку! Пр., Стаўб. р. ЖУИМА ЖАВАЦЬ. Модна балець. Вот тая нага, што ўдырыла колісь, так зноў баліць. Жуйма жуе. Мо якая непагаддь будзя. Ал., Калін. р. ЖЫВАТОМ ГОЛЫМ СВЯЦЩЬ. Гл. СВЯЦЩЬ ГОЛЫМ ЖЫВАТОМ (делам). ЖБІВАЯ ДУША. Чалавек, асоба, істота. Вясной ці во летам хоць чалавека ўвідзіш, а зімой нідзе жывой душы ні ўвідзіш. Ульян., Сен. р. Аднаму, от як той Тацьяне, жыць затна (вусцішна). Сядзіць у полі, хата на вотшыбе, за дзень жывое душы не ўбачыць, дак хоць кварцірантаў пусьціць, усе ш есь с кім абазвацца. Гр., Слуц. р. А яны пашкадавалі забіваць гэтага салдата i пусьцілі яго жывым у далёкай старане ў якой-та там, у пушчы ў нейкай бязьлюднай такой, што ні жывой душы ні было там. Даўг., Віл. р. ЖЫВОГА МЕСЦА НЕ ЗАСТАЛОСЯ (няма, нет). Падрапаны, увесь збіты, знявечаны. Памятаю, вясной забраўся ў суседні агарот i парваў граду агуркоў. I за гэта мне так папала, што жывога месца не засталося. Тры тыдні насіў на сьпіне сінякі. Даўг., Віл. p. Адзін раз воччым так зьбіў матку! Ляжыць уся ў крыві, бедная, біс памяці сярёд мыста (падлогі), жывога места не асталося. Думалі, што йна ўжо ня выжывець. Раб., Слаўгар. p: Пацарапала ты рукі, жывога места нет. Ліцв., Карм. p. Дзе наша кошачка ўночы была? Убегла раніцаю ў кухню i села кала міне як ні свая. Што гэто? Я яе на рукі, гляджу, а на ёй жывого месца німа, уся пацарапаная, падраная. Няйначай з зайцам ваявала. Аш шкода зрабіласё. Cae., Стаўб. р. ЖЫВОТ НАЕСЦІ. Гл. НАЕСЦГ ЖЫВОТ. ЖБІВОТ У СЕМ СТОЛАК. Іран., жартаўл. Вялікі (пра чалавека, які многа i йаста есць). I дзе ў яе гэта яда дзяецца? Хіба жывот у сем столак? Кав., Старадар. р. У цібе, мусіць, жывот у сем столак, усё ясі й ясі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁
 ◀  / 321  ▶