Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
канца німа. Сав., Стаўб. p. Напрэцца аладак, потым міску верашчакі ўложыць, міску забелянаго крупніку ці заціркі — наесца, наесца сабе, жывот ў сем столак, ці што ў яго. I пашоў на работу. Гор., Стаўб. p. ЖЫЛЫ ВЫЦЯГНУЦЬ з каго. '. Гл. ЦЯГНУЦЬ ЖЫЛЫ (г'ізунты) з ка г о. ВЫЦЯГВАЦЬ ЖЫЛЫ 3 К 3 FO ЖЫЦЬ АДНУ ПЯТНІЦУ. Вельмі мала. Хацела паехаііь Пархімовічыха ў Шчэбеж, а як жа яна паедзя?! Старая,ў самой жыць асталосё адну пятніцу, a яшчэ бхаць выбіраяцца. Хто цібе, галупка, выпіша, хто завязе да той Ядзі? Сав., Стаўб. p. ' ЖЫЦЬ 3 КАПЕИК1 Гл/Ж Ы ЦЬ 3 РУБЛЯ (з капейкі). ЖЫЦЬ 3 РУБЛЯ (з капейкі). Жыць толькі на rpoшы. Добра ў вёсца. I ягада ГЪбе свая, й бульба, й грыбоў назьбіраіш. Hi то што ў горадзе — жыві з.рубля. Хож.' Маладз. p. На сяле й цыбулька свая, i гурочкі. A ў горадзі жыві з рубля, ўсё куйі да купі. Шаш., Стаўб. p. У нас усё сваё: й малачко, й яечка, ня то што ў горадзі ў гэтым ўсё купі. Жывеш c капейкі, туды бяжы, сюды бяжы. Язн., Віл. p. ЖЫЦЬ I ПЕСНІ ПЕЦЬ. Гл. ЖЫЦЬ ПРЫПЯВАЮЧЫ. ЖЫЦЬ ПАНАМ. У матэрыяльным дастатку. Антон жыве панам, чаго ў яго німа. Дабра ўсякаго, грошай много, хату як шклянку паставіў. Cae., Стаўб. p. Цяпер вунь нават Адась жыве панам: хату добрую паставіў, цілівізар глядзіць, а то галадаў раней. Гор., Стаўб. p. ЖЫЦЬ ПРЫПЯВАЮЧЫ. ЖЫЦЬ I ПЕСНІ ПЕЦЬ. Матэрыяльна вельмі добра жыць. Яна за ім жыве прыпяваючы. Вяліч., Сал. р. Ен жыве цяпер прыпяваючы. Пеньею добру палуча. Да яна дванаццаць рублёў. У кузьні наплешча на сто рублёў—ўукавалём яшчэ робіць. Гр., Слуц. р. Жылі п прыпяваючы, калі п не жылі прапіваючы. Бял., Лаг. р. У мяне й соткі, у мянё й садок, у мяне й агурок, у мяне й цыбулька свая. У мяне, брат ты мой, сьвіней двоя. У мяне кароўка, пеньсія сорак рублёў. Жыві й песині пяі. Мік., Мядз. p. ■' ЖЫЦЬ СВЕТУ ПРЫКУПІУШЫ. Шчасліва жыць. Мне каб гаспадыньку ў хату... Кап магла ў печы вылаліць, што трэба па хазяйству зрабіць. А я сталярнічаў бы. I жылі б мы зь ёю сьвету прыкупіўшы. Бял., Лаг. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гліж, гізунты, песйні, рублёў—^^кавалём
24 👁
 ◀  / 321  ▶