ная, раблю душы праслухаючы, на сонца пыглядаю. I так да абеда. Селі 'бёдыць (абедаць). Яны лізь-лізь i вылязьлі з-за стыла. А я есьці хачу. Так i вылязла галодная. Хлеба жалелі. Уміраць буду — ні забуду. Ліцв., Карм. p. ў; ДУШЬІЦЦА CA СМЕХУ. Смяяцца цішком, употай. Нічога ні ведая сам, але хітры, ўсё пытая ў другіх. Едзем міма лубіну адзін рас. «Што гэта?»— пытае. Кажу: «Боп». Эх, то'й саскочыў i давай рваць. А я душуся ca сьмеху. Бял., Лаг. p. Сабраласё много й дзяўчат, i хлопцаў, сьмяюцца, рэжуцца (вяселяцца), хто анікдот раскажа, а Пятрусь дак той майстар на гэто. Калі скажа што, душацца ca смеху, вот скажа. Сав., Стаўб. p. Прылегла на канапку, a дзеці ў хаці ca сьмеху душацца, Heiuto ш весяло ім стало. Там жа. ДЫ БДРЫ ЗАДРАЦЬ. Гл. ЗАДРАЦЬ КАПЫТЫ (дрыбдзі, дыбдры). ДЫМ ПУСКАЦЬ У ВОЧЫ ка му. Непав., незадав. Гаварыць няпраўду, хлусіць. Прыйшоў ён да міне й пачаў гэта расказваць, а я зразу ўцила (зразумела), щто дым пускае ў вочы. Гор., Стаўб. p. Кінь пускаць дым у вочы, ні брашы, скажы, дзе грошы падзеў? Зал., Стаўб.р. Слухай ты яё — дым у вочы пуская, хваліцца, аткуль у яе тыя дастаткі, хто ёй заробіць?! Сав., Стаўб. p. ДЫХТУ ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ДЫХТУ. ДЭКА У ДЭКА. Зусім дакладна, грам у грам, якраз. Не глядзі, што навукі невялікай. А пашла я рас браць цукяр у магазін — нібось, ні перадасьць, якрас адважыць, дэко ў дэко (ад грэч. deka — дзесяць: дзесяціразовае павелічэнне меры вагі, тут — дзесяць грам). Сав., Стаўб. р. Цяпер перавешваюць у амбары, тоны жыта / вызначаюць, збожо ўсяко. У нашай кладовай каб добро перавесілі, было п тоны паўтары-дзьве лішняго, дэко ў дэко ні зробіш. Там жа. Е ЕЗДЗІЦБ ПА КАЛЯДЗЕ. Гл. ХАДЗЩ Ь (ездзіць) ПА КАЛЯДЗЕ. ЕСЦІ ДА ДЗЮБКІ. Есці ўволю толькі тое, што падабаецца. Цяпер ядудь да дзюбкі, мяса, сала ні хочуць есьці, выдумляюць прысмакі: канпот, юшачку, макароны. Лгцв., Карм. р
Дадатковыя словы
ўцйла
8 👁