Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ўбіўся. Кубарам паляцеў й духу ні ўказаў. Сав., Стаўб. p. Іван Юрчыкаў вазіў гной на трактары. Іх двух было, але той быў бліжай к барту, а гэты ззаду стаяў. Трактар як рвануло, ён упаў i духу ні ўказаў — сатрасеня пазваночніку палучыласё. Там жа. Антонік як лясьня таго сабаку некім прэнтам, той i духоў ні ўказаў, забіў на месцы. Жац., Стаўб. p. ДУША БАЛІЦЬ (заходзіцца). 1. Адчуваць унутраны неспакой, душэўныя пакуты; непакоіцца, трывожыцца. Усе кажуць, красівы, добры хлопяц Манін. С твару то ён нічого, a ў сярэдзіні то, напэўно, чорно. I маччына душа баліць, што дзяўчо харошаё, маладоё i такую поекуць сустрэло. Падг., Кар. p. A якія рублі й засталіся (гутарка ідзе пра царскія грошы), дык.ляжаць у кухры. Як гляну — душа заходзіцца: то ш мой по'г i сьлёзы, не даядаў, складаваў па капейцы, кап купіць зямелькі. Януш., Лаг. p. Hi было п то мацярынско сэрцо — много ў мяне дзяцей, але па ўсіх душа баліць. Каз., Слонім. p. Я ўжэ казала, кап ехаў куды, можа хоць i шкада было п, ды душа так ні балела п. Пад., Дзятл. p. Пагляджу на ету бульбачку, душа баліць. I бульбачка харошъя была б, а травой зъръсла, драбноцьце. Ляўк., Aptu. p. 2. Быць модна ўзрушаным ад раптоўна пачутай непрыемнай навіны. Я йду насустрэчу, а мне кажуць: «Твой сын у немцах». Мне й душа зайшлася, а ўсядно йду, думаю, буду біцца да сьмерці, кап сваё дзіця вызваліць ат фашыстаў. Сіц., Пух. p. ДУША ВОН з ка г о. Гл. ДУХ (духі, душа) ВОН 3 КДУША ГАРЫЦЬ. Гл. ДУША РВЕЦЦА (гарыць). ДУША ЗАХОДЗЩЦА. Гл. ДУША БАЛЩЬ (заходзіцца). ДУША КРЫВЕЙ ЗАЛЯТАЕ чыя, у каго. Гл. СЭРЦА АБЛІВАЕЦЦА КРЫВЁЙ чыё, у каго. ДУША РВЕЦЦА (гарыць). Жаласн. Моцна перажываць, смуткаваць, хвалявацца (з прычыны гора, няшчасця, бяды). Душа рвецца, гарыць агнём, ні магу перажываць. Што ш ты думаяш!? Пахаваць кармільца. Сав., Стаўб. р. У міне душа гарыць, на йго гледзячы. Да чаго давесьці чалавека! Кап ішоў с хаты па людзёх кусок хлеба прасіць! Гор., Стаўб. р. ДУША У ДУШУ. Вельмі добра, дружна (жыць), у поўнай згодзе. Жывуць яны душа ў душу, аш міла гля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пог
11 👁
 ◀  / 321  ▶