KtfMi) пахне к а м у 'блізкі да смерці, адной нагой стаіць у магіле' (пра слабога, нездаровага ці 'вельмі ста рогачалавека)'; I (а) ні блізка 'нізашто, ні ў якім разе, зусім не, ніколькі'; класціся (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) ад (ca) смеху 'гучна, нястрымна смяяцда, смяяцца да знямогі'; але як папісанаму 'вельмі добра, гладка' (замест як na пісаным); гочы йродывыты 'пільна ўглядацца куды, з нецярпеннем чакаючы з 'яўлення каго' (замест вочы прадзівіць); лапека на лапеку 'зношаная, уся на латах, зусім парваная' (вопратка, сукенка, паліто i г. д.) (замест лапік на лапіку) i інш. 2. Усе зафіксаваныя варыянты фразеалагізма прыводзяцца ў адпаведных месцах слоўніка — на тую літару, з якой пачынаецца варыянт. Аднак распрацоўка варыянтаў даецца толькі адзін'раз — пры асноўнай фраземе, змешчанай у алфавитным парадку. Прыводзіцца ілюстрацыйны матэрыял i да варыянтаў. Напрыклад, у слоўнікавым артыкуле глядзець (паглядзець, паглядаць, пазіраць) коса (скоса, бокам, рубам) на к а г о 'недалюбліваць. каго, крыўдаваць на каго, праяўляць недружалюбнасць да каго' ў адпаведных меспах слоўніка зроблены наступныя адсылкі: глядзець бокам, глядзець рубам, глядзець скоса, коса паглядаць, пазіраць скоса, рубам пазіраць, рубам паглядаць, скоса пазіраць. Аднак увесь ілюстрацыйны матэрыял — цытаты да памянёных варыянтаў — прыводзіцца пад фраземай глядзець коса н а к а г о. 3. У некаторых выпадках, калі адшуканне той ці іншай фразеалагічнай адзінкі не складае цяжкасцей для чытача, адсылкі не робяцца. Напрыклад, няма адсылак на словы грудзей, зямельку, вісець у фраземах даць грудзі (грудзей) к а м у 'пакарміць грудзьмі', зямлю (зямельку) дзерці 'ўпасці ў адчай, гнеўна выказваць незадавальненне ч ы м', на валаску ліпець (вісець) 'быць у небяспецы, знаходзіцца пад пагрозай гібелі, знішчэння'. 4. У большасці выпадкаў да фразеалагізма прыводзіцца «адваротны» яго варыянт. Напрыклад: аб'есці вушы к а м у i вушы аб'есці к а м у 'моцна надакучаць, апрыкрыць каму»; падаць ca смеху i ca смеху падаць 'нястрымна, да знямогі смяяцца'. Аднак да некаторых фра.зем «адваротных» варыянтаў у слоўніку няма па той дрычыне, што аўтарам пакуль што не ўдалося выявіць іх
Дадатковыя словы
абесці, адзінраз, фра-.зем
12 👁