Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
страцыйны фразеалагічны матэрыял слоўніка— жывая, дзейсная, «трапяткая» народная мова, толькі запісаная на паперы. Такі фразеалагічны матэрыял, як вядома, нялёгка «арганізаваць», разарваць на часткі без парушэння цэласнасці зместу i формы жывой звязнай мовы *. Укладальнікі слоўніка паставілі сабе задачай caбраць, «вылушчыць» з гутарковай мовы ўстойлівыя словазлучэнні, раскрыць іх значэнне i ўжЫванне, забяспечыць па магчымасці адпаведнай стылістычнай кваліфікацыяй, праілюстраваць фактамі жывой народнай мовы. Пры гэтым укладальнікі добра разумеюць, што сабраны імі матэрыял далёка не вычэрпвае ўсіх фразеалагічных рэсурсаў беларускай народнай мовы i ў самім слоўніку па пэўных прычынах могуць быць спрэчныя моманты з пункту гледжання класіфікацыі i тлумачэння фразеалагічных адзінак. 3 прычыны нераспрацаванасці методыкі i спосабаў укладання такога тыпу дыферэнцыяльных фразеалагічных елоўнікаў, a таксама праблемы суадносін агульнапрынятага, літаратурнага фразеалагічнага матэрыялу, з аднаго боку, i дыялектнай, вузкай, мясцовай фразеалогіі, з другога боку, у гэтым слоўніку часам можа мець месца непаслядоўнасць у размеркаванні асобных фразеалагічных адзінак або іх варыянтаў. У слоўнік свядома ўключаецца дыялектная, мясцовая фразеалогія, якая, на думку ўкладальнікаў, яшчэ не стала здабыткам літаратурнди мовы, але шырока вядома ў гаворках на тэрыторыі Беларускай ССР i нават за яе межамі. Структурная арганізацыя слоўнікавага артикула 1. Слоўнікавы артыкул пачынаецца фразеалагізмам. ВарЫянты i кампаненты фразеалагічнай адзінкі падаюцца ў дужках. I фразеалагізм, i яго варыянты афармляюцца паводле існуючых граматыка-арфаграфічных правіл. Выключэнне дапускаецца ў рэдкіх выпадках, калі змя* ненне формы варыянта або кампанента фразеалагізма вядзе да разбурэння яго сэнсу. Напрыклад: зямля (яблы1 Аб прынцыпах лексікаграфічнага апісання фразеалагізмаў гл. у працах: Ф. Янкоўскі. Беларуская фразсалогія. Mit., 1968; «Фразеологический словарь русского языка». Под ред. А. И. Молоткова. М„ 1967; S k o r u p k a St. Stownik frazeologiczny jgzyka polskiego, t. 1—2. Warszawa, 1967—1968; Slowriik j§zyka polskiego. Reg. naczelny Witold Doroszewski, t. 1—10. Warszawa
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

літаратурндй, існўючых
9 👁
 ◀  / 321  ▶