Нашим дарагім землякам — калгаснікам С таўб цоўшчыны i Случчыны — аўтары прысвячаюць гэтую кнігу ПРАДМОВА Агульныя заўвагі. Беларуская народная мова мае вялікую колькасць устойлівых словазлучэнняў, якія адлюстроўваюць яе нацыянальную самабытнасць i спецыфіку. Пераважная большасць устойлівых адзінак беларускай мовы мае агульнанародны характар i складае актыўную частку яе слоўніка. У фразеалагізмах — гэтых самацветах, перлах народнай моватворчасці — адбіўся багаты гістарычны вопыт беларускага народа, накопленая стагоддзямі мудрасць, звычаі, уклад жыцця i побыту. На жаль, да апошняга часу гэтае вялікае нацыянальнае багацце яшчэ не толькі дастаткова не вывучана, але i не сабрана, не сістэматызавана ў слоўніках. А час не стаіць на месцы, на змену аднаму пакаленню носьбітаў мовы прыходзіць другое, i па гэтай прычыне многія фразеалагічныя адзінкі бясследна забываюцца, губляюцца для нас навечна, хоць яны i патрэбны — пісьменнікам, журналістам, гісторыкам — усім, хто пісьмова ці вусна карыстаецца роднай мовай. Народная фразеалогія — каідтоўнейшы матэрыял для пісьменніка, гісторыка беларускай культуры, важнейшы рэзерв папаўнення выяўленчых сродкаў літаратурнай мовы. * /* Усё гэта i схіліла аўтараў скласці «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі». Матэрыялам для гэтага тлумачальнага фразеалайчнага слоўніка паслужылі запісы гутарковай мовы ад прадстаўнікоў розных груп насельніцтва розных раёнаў рэспублікі. Запісы ўяўляюць сабой фіксацыю асобных урыўкаў роднай мовы ў яе звычайным бытаванні, у шэрагу выпадкаў — з індывідуальнымі i выпадковымі адхіленнямі ад існуючых лексічных, граматычных i іншых норм пісьмовай мовы. Ілю
8 👁