Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
да — значыць разумець І ведаць яго душу, значыць быць сапраўды культурным чалавекам i высокасвядомым грамадзянінам. Адзін з самых інтэлігентных людзей i самых выдатных пісьменнікаў нашага часу Канстанцін Паустоўскі пісаў: «Па адносінах кожнага чалавека да сваёй мо-' вы можна зусім дакладна меркаваць не толькі аб яго культурным узроўні, але i аб яго грамадзянскай вартасці. Сапраўднай любві да сваёй краіны нельга ўявіць без любві да сваёй мовы. Чалавек, раўнадушны да роднай мовы, — дзікун. Ен шкодны па самой сваёй сутнасці. Таму што яго абыякавасць да мовы, тлумачыцца самай поўнай абыякавасцю да мінулага, цяперашняга i будучага свайго народа». На мой погляд, аўтары гэтага вельмі патрэбнага i цікавага выдання E. C. Мяцельская i Я. M. Камароўскі найлепшым чынам засведчылі сваю нераўнадушнасць i любоў да роднага слова, сваю глыбокую павагу да моватворчага генія народа. Іх фразеалагічны слоўнік — вынік шматгадовай, руплівай i мэтанакіраванай працы. Разам з выдадзенымі раней кнігамі вядомага даследчыка беларускай фразеалогіі Ф. M. Янкоўскага ён хораша паслужыдь i нашай лінгвістычнай навуцы, i творчай справе пісьменнікаў i журналістаў, i справе культурна-эстэтычнага выхавання ўвогуле. Дык жа ў добры час! A аўтарам — шчырая падзяка i пажаданне: не спыняцца на зробленым! Ніл Гілевіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 321  ▶