Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
О матчына мова! Маленства вясна! Ніколі ніхто мне цябе не заменіць. Бо ты, як i маці, на свеце а дна Алесь Бачыла 3 МОЎНЫХ КРЫНІЦ НАРОДА Гэту кнігу мне хочацца горача парэкамендаваць усім, хто не абыякавы да роднага слова, каму яго непаўторнасамабытнае гучанне прыносіць радасць i асалоду, а ў сэрцы абуджае шчаслівае пачуццё гордасці. Асабліва ж — я ўпэўнен у гэтым — прыдзецца яна па душы беларускім літаратарам, журналістам i настаўнікам — тым, для каго клопат аб узбагачэнні i развіцці роднай мовы з'яўляецца клрпатам аб сваёй прафесіянальнай , прыгоднасці, аб сваім чалавечым i грамадзянскім прызванні. Колькі б ні чытаў i ні перачытваў гэтыя выхапленыя непасрэдна з людской гаворкі i захаваныя ў недатыкальнасці кавалачкі тэкстаў з народнымі фразеалагізмамі, кожны раз будзеш здзіўляцда i захапляцца, i смакаваць: да чиго ж трапна i хораша, ёмка i шчодра! Якое багацце фарбаў, якая бясконцая разнастайнасць інтанацый, якая дакладнасць у характарыстыках i азначэннях, якое тонкае нюансаванне сэнсу, якое хараство! Будзеш чытаць i перачытваць i, пэўна, не аДнойчы — з горкім дакорам самому сабе — падумаеш: божа мой, хіба ж можна беэуважна праДодзіць міма гэтакіх дзівосных скарбаў, міма такіх неацэнных залежаў самай высакапробнай пароды?! Хіба можна не чэрпаць з гэтай бяздоннай, чароўнай, гаючай, вечна жывой крыніцы? Кажуць, любую мову чалавек здольны вывучыць так дасканала, што можа зразумець субяседніка па адным слове. Калі гэта праўда, то пра родную мову можна сказаць яшчэ больш: на ёй мы часам выдатна разумеем адзін аднаго не толькі па асобным слове, але нават па адным асобным гуку. Мова — душа народа. Разумець i ведаць мову наро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, чйго
12 👁
 ◀  / 321  ▶