Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ДЗЯРЖАЦЬ язык ЗА ЗУБАМІ. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) ЯЗЫК ЗА ЗУБАМІ. ДНО УГЛЕДЗЕЦЬ у чым, д з е. З 'есці ўсё, што ў пасудзе (місцы, гаршку), апаражніць пасуду. A есьць! Кап ты паглядзела! Сядзе. од этак о (вось так), ўзапрэцца нат чыгунком (а жонка сала тушыць у чыгунку) i, пакуль дно ні ўгледзіць, ні ўстаня. Зап'е кампотам — i гатова. Гp., Слуц. p. Дзеці, ўнукі як прыедуць, то адразу: «Бабуня, наварэця верашчачкі!» Ядудь добро. У Мінску там ні зварыш, бо німа дзе, а тут ядуць, покуль дна ні ўгледзяць у місцы. Сав., Стаўб. p. ' ДОУГІ ЯЗЫК МЕЦЬ. Гл. ЯЗЫК ДОУГІ' (даўгаваты) МЕЦЬ. ДРАЦЦА Я К ЖАБА. Насмешл., зняваж. Вельмі дрэнна спяваць, непрыемным голасам, няправільна падцягваць. А у нас валачоньнікі сьпяваюць, то й ён ідзе ззаду i дзярэдца як жаба старая, дзе якая рапуха дзярэцца. Сав., Стаўб. р. У таварыстве дзярэдца як жаба, ні ўмеючы. Усе сьпяваюць як людзі, а ён дзярэ горло. Там. жа. ДРАЦЬ ВОЧЬІ ка му. Незадав. З 'едліва ўпікаць, смяяцца з каго, пільна прыглядацца да чаго. Маліц высокі, кудравы, тонянькі ў таліі, красівы. Але яму ад малку, ад дзяціных гадоў, дралі вочы, вечна крапіўнікам звалі.іБяЛьм., Брасл. р. Дзярэ вочы мне, ўпікая сынам. А што я вінавата, што ў мяне ў родзі такоё, я ш яго на благоё ні вучу. Сав., Стаўб. р. Хацеў бацька ў сут падаць, але маці ўпрасіла ні рабіць гэто, кап ні сьмяяліса людзі, ні дралі вочы. Гр., Слуц. p. Як прыдуць да нас, то ўсё гляДзяць, вочы дздруць, у што адзеты, у што абуты, а потым па вёрцы разьнясуць. Ас., Стаўб. р. ДРАЦЬ (дзёргаць) КАЗЛЫ. Асудж., незадав. Ванітаваць, рыгаць. Нап'ецца дурань гэты, а потым мучыцца, дзярэ казлэ, i яшчэ слова яму ні скажы. Сав., Стаўб. р. У майго хлопца, мусіць, рабаке (глісты), бо праз усюноч казлэ дроў. Таўкач., Уздз. р. Чаго ты ўставаў уночы, га-? Мусіць, нядобрыласё табе, драў казлэ, калі загаджано ўсюдых, ні прайсьці. Я табе пакажу больш п'янку! Гор., Стаўб. р. Помню такей случай. Пьзвалі нас у госьці, мяне й Валю. Прышлі. Дзяцька адзін стъкан Валі, другей. Іна просіць-моліць, а ён ужо напітый быў, выхваціў нош i: «Ах, ты ні будзіш!» Тая спугалась i рас—выпіла. Вышла І бягом с хаты. Выбегла i къзла дзёргаець. Чудь жывая ъсталась, я ўжо бъяуся за яе. Ляўк., Арш. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запе, напецца, пянку
7 👁
 ◀  / 321  ▶