Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ДЗІЦЕМ ХАДЗІЦЬ. Быць. цяжарнай. Ото трудна было адразу, як перабудаваліся на футар: гіомачы ніякай, а я дзіцем хадзіла. То што ўжо нагараваліся ўдваіх. Сав., Стаўб. p. ДЗІЦЯ У ГРУДЗЯХ. Грудное дзіця. Панесла я ў Вёняц (Івянец) зяло (лекавыя травы) здаваць. Пашла пазнавата, бо дзіця ў грудзях, а пака патхадзілася. Стаяластаяла, й ні ўзялГ ў мяне тое зяло. A срудзі прыбылі, аш пат пахі заходзіць малако. Што рабіць? Пр„ Стаўб. p. Дзіця ў грудзях было, a каровы ні было, от папастрадала. Там жа. ДЗЯЛЩ ЦА УСЯКАЙ (апошняй) МАГ'УЛІНКАй (капляй) з кі м. Быць у прыязных адносінах з кім, даваць, пазычаць апошняе каму, дзяліцца ўсім усякім, усім, што ёсць. Бывало, як кепско жылосё, тады хадзілі адно да аднаго, дз'яліліся ўсякаю маг'улінкаю, a ціпер i крыўды німа, i перасталі хадзіць. Сав., Стаўб. p. Была ў міне сусетка на футары, жылі душа ў душу, апошняй маг'улінкай дзяліліея. А як у вёску пераехалі, дак i дружба раскідалася. Там жа. От такі Ліда добрая баба. Пасьленьняю капляю падзеліцца. Востр., Зелье, p. ДЗЯРЖАЦЬ чыю ЛІНІЮ. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяр жаць) ч ы ю ЛІНІЮ. ДЗЯРЖ АЦЬ СЯБЕ У РУКАХ. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) СЯБЕ У РУКАХ. ДЗЯРЖАЦЬ (падзяржаць) У РУКАХукаго. 1. Распараджацца, камандаваць кім, верхаводзіць у гаспадарцы (сям'і). Вот Вацік сваіх дзяржьшь у руках. Ані пікнуць. Сядзяць па закутках, i кап хоць каторы слова сказаў. Cae., Стаўб. р. Высока, барвая, галаву несла гэдак хорашо тая Лёдзя, а Стась яе сабакаваты. Яна яму па мордах надае, надае й нічого, дзяржыць у руках мужыка. Там жа. Марыя сказала, што падзяржу мужука ў руках, нідзе ён ні дзеніцца. Ляўк., Aptu. p. А мальчонак у яе харошый, дзяржыць матка ў руках, што скажыць, ён слухаіць: i цёлкі травы выжнець,. никорміць i сьвіньням дасьць, i карову стрэніць, загоніць у хлеў, a есьлі нада, падоіць. Што ўжо за дзіця! Ляўк., Арш. p. 2.Пакараць, адпомсціць каму. Сын Якімкоў, той тоўсьцінькій, дужа ўрэнный. Я яму дам припарку, ўсігда Сярожу б'ець. Адзін раз я хацела яму даць, каб дагнала, дала б палкі па нъгах. Я б яго падзіржала ў рукад, каб пупаўся. Падз}ржала б у руках. Ляўк., Aptu. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець, дзяліліся, магулінкай, магулінкаю, нйкорміць, прйпарку, руках^каго, сямі
8 👁
 ◀  / 321  ▶