Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
кожны дзень. Жонка тапталася каля свайго хазяйства, а я дзень у дзень усё вазіў дзераво на сплаў. Пуцэв., Навагр. p. Да чаго дажываецца чалавек. Бывала, была карова, дво парасят, дзьве казе, мо сорак гусей c качкамі, куры, i ў калхос дзень пры дні хадзІла.А цяпер нічога німа, i сама сябе ні дагледжу. Гр., Слуц. p. Ходыла на роботу дэнь пры дню. Сім., Драгіц. p. Грыбэ паявіліся, дак я тыдзянь дзень у дзень, дзень у дзень хадзіў, па дзьвесьця штук баравікоў прыносіў. Сав. Стаўб. р. Мой сын некалі дак у тую школу дзень у дзень хадзіў, i далёко было, вунь дзе той Стары Сьвержан, а йшоў i зіма й лето, йдзе i йдзе. Там жа. Пустухі ў нас тры ў калхозі, дзень у дзень пугу на плячо i ў поле. Па сто восімісят — сто дзёвяноста пулучаюць i проценты ад малака. Зарабатно. А я во тожа дзень у дзень іду. Ляўк., Арш. р. ДЗЕСЯТАМУ (пятаму) ЗАКАЗАЦЬ. Доўга памятадь што (звычайна пра непрыемнае), не паўтараць чаго (кепckara) i іншых папярэдзіць, каб не рабілі рэтага. Ты б мо сьціхла, а то як дам, то дзісятаму закажаш, як абрэхацца. Сав., Стаўб. р. Рас.уваліўся Косьцік у калхозны сад, а стораш злавіў да сабаку пусьціў на Яго, то цяпер дзесятаму закажа, каб не лес. Кунц... Кл. р. Ну й цяперака дзісятаму заказала, ні буду хадзіць па касьцёлах i богу маліцца ні буду. Нав., Бар. р. Прышлі мы з Хадосій на свае хвасты, селі абуваць лапці i заснулі. Ідуць начшы маткі ды гамонюць, што дзевак нідзе німа. Божухныбацюхны! Во ўжо хваціла з нас за етый сон, дзісятаму закажым, як спаць. Піл., Чае. p. А, бронь божа, каровы зойдуць на гаспадарову дзялку! Бацьку як бачыці данясуць, i тады ён табе задасьць, што пятаму закажаш. Гар., Маладз. p. " ДЗЕСЯТАЯ ВАДА НА КІСЯЛІ. Непав. Далёкі, не блізкі (сваяк). Не буду клікаць яго (на вяселле). Які ён мне сваяк? Дзесятая вада на кісялі. Кап гэдыкіх усіх клікаў, то места ў хаце не было п. Кущ-, Кл. p. Племя— гэта сваяўство: брацьця, дочкі, унукі, проўнукі, цёткі, дзядькі- там. А далей ужо далёкае.сваяўство, дзісятая вада на кісялі. Бял., Лаг. р. У людзей дзісята вада на кісялі, а сваяўство: i хеўру водзяць, i на радзіны, i на бяседу якую ходзяць, a нашы — родныя, a ні сабразіш. Гр., Слуц.р. , ДЗЁРУ ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ДРАЛА (драпака, дзёру, дралу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзесятамў, унўкі
11 👁
 ◀  / 321  ▶