Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ДАЦЬ ШЛЮБ. Павянчаць. Бэрэ мэнэ чоловік до Сушня, п'ять душ дэтэй. Я вжэ думаю, пойду, а батька ныц нычого нэ дае. А мой Сэргэй кажэ: «Ну й.буг з імы, трэбо от толькі згодыты ксёндза, коб дав нам шлюб». Тры разы прыходыв до ксёндза, а ксёндз нэ дав шлюба. А тут хлоп война! Бот., Пін. р. Ксёндз дау шлюп, але за вянчаньне загнуў такую дану, што я аш за галаву, ведаеце, схапіўся. Каз., Слонім. р. ДА ЧОРНЫХ МАЗАЛЕУ (рабіць). Заўзята,, упарта працаваць. Шаптуха (прозвішча) табе задасьць! Ен во й пераходзя зь места на места, на чорную работу ня пойдзіць, да чорных мазалёў рабіць нІ станіць. Ульян., Сен. р. Я даўней рабіла да чорных мазалёў. Ці жаць, ці капаць, робіш, хватаяш, усё каб было, усё каб было больш. Сав., Стаўб. р. ДВАІЦЦА У ВАЧАХ к а м у, у ка г о. Дрэнна бачыць што, падвойна бачыць (у стане вялікай знямогі або хваробы). Нараблюсё за дзень, надягаюсё, ногі баляць, млосно робіцда, дваіцца ў вачах, не ведаю, дзе дзецца, войкаю ўсю ноч. Сав., Стаўб. р. Нешто ў міне ўсё дваіцца ў вачох, галава баліць, пайду прылягу трохі, ведамо, ні спала ўсю ноч. Веч., Стаўб. р. ДЗЕЛА НЕТ д а ка г о, да чаго. Не датычыць каго, не мае ніякіх адносін да каго, да чаго. Зрабілі астаноўку лі памятніка. Разьвя тут астаноўкі места? Гэта ш сьвяшчэннае места, а тут засьмечана, загаджана. Маглі б зрабіць кала калхознай канцылярыі, там самае люднае места. Такоя бізабразія, нікому дзела нет. Ульян., Сен. р. ДЗЕ НАЧАВАЦЬ, ТАМ НЕ ДНЯВАЦЬ. Бадзяцца, не медь сталага месца жыхарства. Мішка армію адбыў, яму пат трыцдаць гадоў, й дзе-та шалаўся гадоў сімнаццаць, айдзе нучуваў, там ні днюваў. Ліцв., Карм. p. ДЗЕ НАША НЕ ПРАПАДАЛА. Рашуч. Цвёрда рашыцца зрабіць, учыніць што. Ладна, бяры грошы й ець, можа даб'есься чаго, дзе наша ні прападала. Н, Тур.. Уш. р. Эй ты, імяніньнік, хадзі сюды. Давай, хлопцы, па рублю, дзе наша ні прападала, трэба ш, кап помніў. Гор., Стаўб. р. ДЗЕНЬ ДОБРЫ ДАЦЬ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАРОУЯ (добры дзень, дзень добры, здрастуйце) каму. ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ. Гл. ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ. ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ. ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ. Штодзень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабесься, пять
11 👁
 ◀  / 321  ▶